Розніца паміж версіямі "Кельты"

354 байты дададзена ,  7 гадоў таму
 
==Паходжанне==
[[Выява:Celts in Europe.png|300px|thumb|left|Diachronic distribution of Celtic peoples: <br />
[[Выява:Distribution of Celts in Europe.png|thumbnail|250px|left|Прыкладны раён рассялення кельцкіх плямёнаў у Еўропе. Сінім вылучаны раён рассялення кельтаў у [[1500 да н.э.|1500]]—[[1000 да н.э.|1000]] гг. да н.э.; фіялетавым — у [[400 да н.э.|400 г. да н.э.]]. Для арыентыроўкі прыведзеныя межы сучасных дзяржаў.]]
{{legend|#ffff43|core Тэрыторыя [[Гальштацкая культура|Гальштацкай культуры]] да VI ст. да н. э.}}
{{legend|#97ffb6|Кельцкая экспансія да 275 г. да н. э.}}
{{legend|#b7ffc6|Тэрыторыя на Пірэнейскім паўвостраве, дзе прысутнасць кельтаў застаецца спрэчнай}}
{{legend|#27c600|Сучасныя кельцкія народы}}
{{legend|#1a8000|Тэрыторыі, дзе кельцкія мовы шырока прадстаўлены ў нашы дні}}
]]
Упершыню ў [[Старажытная Грэцыя|грэчаскіх]] пісьмовых крыніцах кельты ўзгадваліся толькі ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. Сучасныя [[мовазнаўства|лінгвісты]] лічаць, што протакельцкая [[мова]] вылучылася з агульнага [[індаеўрапейцы|індаеўрапейскага]] пласту ў прамежку часу паміж 10 тысячамі і 5 тысячамі гадоў таму. [[Генетыка|Генетыкі]] адносяць старажытных кельтаў да носьбітаў [[ДНК]]-галагрупы R1b, якая ў наш час шырока распаўсюджана ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]].
 
[[археалогія|Археолагі]] звязваюць з'яўленне кельтаў непасрэдна з [[культура палёў пахавальных урнаў|культурай палёў пахавальных урнаў]] ([[1300 да н.э.|1300]] - [[750 да н.э.|750]] гг. да н. э.). Яна ўзнікла на тэрыторыі сучаснай Паўднёвай [[Германія|Германіі]], [[Аўстрыя|Аўстрыі]] і [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. Прадстаўнікі гэтай культуры займаліся [[земляробства]]м, шанавалі [[Конь свойскі|канёў]], былі выдатнымі ювелірамі і металургамі, выраблялі [[бронза|бронзу]], пазней навучыліся здабываць і апрацоўваць [[жалеза]]. Дзяржальні іх [[меч|мячоў]] па-майстэрску дэкараваліся, рабіліся металічныя [[каркас]]ы і ўпрыгожванні для [[шчыт]]оў, былі вядомы [[кальчугі|кальчугі]].
 
Каля [[800 да н.э.|800]] г. да н. э. сфарміравалася першасная асабіста кельцкая [[Гальштацкая культура]]. Тады ж кельты з'явіліся ў басейне ракі [[Дунай]]. Да [[4 стагоддзе да н.э.|IV]] ст. да н. э. яны насялілі тэрыторыі [[Альпы|Альп]], [[Галія|Галіі]], [[Брытанскія астравы]], занялі значную частку [[Пірэнейскі паўвостраў|Пірэнейскага паўвострава]], Паўночнай [[Апенінскі паўвостраў|Італіі]]. У [[3 стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э. частка кельтаў таксама рассялілася ў [[Малая Азія|Малой Азіі]].
 
==Сучасныя кельцкія народы==
autoeditor
30 021

праўка