Святаслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Сведчанняў пра дзейнасць Святаслава амаль не захавалася, верагодна ён падтрымліваў антыкіеўскую палітыку астатніх [[Ізяславічы Полацкія|Ізяславічаў]], таму разам з іншымі полацкімі князямі ў 1130 годзе быў высланы ў Візантыю, дзе верагодна і памёр. Гледзячы на пераклік высланых князёў, Святаслаў быў малодшым сынам Усяслава Полацкага. У [[Кукенойс]]е знойдзена пячатка Святаслава.
 
== Візантыйскае сваяцтва? ==
Паводле гіпотэзы часоў беларускага Адраджэння (кан. 19 — пач. 20 ст.), жонкаю Святаслава была Сафія — дачка [[Канстанцін IХ Манамах|Канстанціна IХ Манамаха]]. Аднак, падобная дачка Канстанціна IХ невядомая крыніцам, а сам імператар памёр у 1055 годзе. Верагодна, вытокі гэтае гіпотэзы ў няўважлівым чытанні паведамлення [[В. М. Тацішчаў|В. М. Тацішчава]] пра тое, што [[Васілька Святаславіч]] унук Манамаха — Тацішчаў меў на ўвазе Уладзіміра Манамаха — самога праз маці ўнука Канстанціна IХ. Паведамленне Тацішчава таксама не пацверджана крыніцамі, але меркаванне, што Святаслаў быў у шлюбе з дачкой Уладзіміра Усеваладавіча «Манамаха» — Сафіяй, прымаецца многімі вучонымі з розных прычын і лічыцца верагодным. Як развіццё першай, існуе яшчэ адна гіпотэза, быццам жонкаю Святаслава была невядомай крыніцам дачка [[Іаан II Камнін|Іаана II Камніна]]. Гэта тэарэтычна магчыма, дапусціўшы, што гэта быў ужо не першы шлюб Святаслава і адбыўся пасля 1130 года, калі 70-гадовым Святаслаў быў выгнанні ў Візантыі, а вядомыя дзеці Святаслава былі ад першага (першых) шлюбаў, што ў сваю чаргу супярэчыць паведамленню Тацішчава.<ref>Літопис Руський / Переклад і комент. Л. Махновець. — К., 1989. — 590 с. — С. 185.</ref>