Розніца паміж версіямі "Ліма"

885 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
вікіфікацыя, дапаўненне
(вікіфікацыя, дапаўненне)
== Архітэктура і памятныя мясціны ==
Горад захаваў прамавугольную сетку вуліц каланіяльнага часу. У цэнтры — Стары горад з архітэктурнымі помнікамі, на паўночным захадзе — прамысловы раён, на паўднёвым захадзе — дзелавыя кварталы, на поўдні і паўднёвым усходзе — раёны асабнякоў. Вакол галоўнай плошчы Пласа дэ Армас знаходзяцца [[Кафедральны сабор Лімы]] (1572-1797), Палац прэзідэнта (1937-38, неакаланіяльны стыль). У 16-18 стагоддзях у стылі [[барока]] пабудаваны комплексы кляштараў (Сан-Франсіска, 1556-1624; Санта-Дамінга, сярэдзіна 16 стагоддзя; Ла Мерсед, 1628-30) і цэрквы са складанай разьбой на парталах і ў інтэр'ерах, палацы ([[Торэ-Талье]], 1735), жылыя дамы з унутранымі дварамі, драўлянымі балконамі, ляпнымі парталамі. У 19 стагоддзі будавалі ў духу эклектызму, у 1-й палове 20 стагоддзя — у "неаперуанскім стылі" (будынак Саюза архітэктараў, 1947), у 2-й палове 20 стагоддзя — у стылі тагачаснай амерыканскай і еўрапейскай архітэктуры (жылы раён Магутэ, 1952). Гістарычны цэнтр Лімы ўнесены [[ЮНЕСКА]] ў спіс [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны]].
 
== Эканоміка ==
Ліма і яе прыгарады вырабляюць 80% прадукцыі апрацоўчай прамысловасці Перу. Тут сканцэнтраваны металаапрацоўчая, хімічная, тэкстыльная, абутковая, рыбаперапрацоўчая, электрабудаўнічая, аўтамабільная прамысловасці. Таксама ў сталіцы сканцэнтраваны ўсе фінансавыя і банкаўскія цэнтры дзяржавы. У горадзе вялікая колькасць прадстаўніцтваў офісаў замежных карпарацый і кампаній. Даволі інтэнсіўна развіваецца турыстычны бізнэс.
 
== Навука і адукацыя ==
Універсітэты, у тым ліку [[Нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас|Сан-Маркас]] (з 1551), 3 акадэміі навук.
 
== Транспарт ==
50 771

праўка