Ліма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68:
 
== Гісторыя ==
Заснаваны ў [[1535]] годзе іспанскім канкістадорам [[Франсіска Пісара]]. У 16- пачатку 19 стагоддзя цэнтр іспанскіх каланіяльных уладанняў у Паўднёвай Амерыцы і сталіца і [[віцэ-каралеўства Перу]]. У 1551 годзе заснаваны Каталіцкі ўніверсітэт (старэйшы ў [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыцы]]). Пасля абвяшчэння незалежнасці ад Іспаніі ў 1821 годзе Ліма — сталіца рэспублікі Перу. У 1687 і 1746 гадах горад зруйнаваны землетрасеннямі. З 1839 года выдаецца газета "[[El Comercio]]". У Ціхаакіянскую вайну 1864-66 і [[Салетравая вайна|Салетравую вайну]] горад акупіравалі войскі Чылі. Ліма доўгі час (з 1884 па 1929 год) знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. Толькі да 1930-х гадоў становішча горада пачало стабілізавацца. Аднак у перыяд палітычнай нестабільнасці, якая доўжылася з сярэдзіны 1940-х гадоў да пачатку 1990-х, у сталіцы зноў адзначаліся масавае беспрацоўе і высокі ўзровень [[інфляцыя|інфляцыі]].
 
З 1993 года ў эканоміцы [[Перу]] азначыўся некаторы прагрэс, да пачатку 1994 эканоміка сталіцы і краіны ў цэлым пачала стабільна развівацца. У цяперашні час эканоміка-палітычную абстаноўку ў Ліме можна ахарактарызаваць як стабільную.