Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістарыні: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Файл:199 - Buenos Aires - Aéroport international Ezeiza - Janvier 2010.jpg|thumb|Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістары...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:50, 8 ліпеня 2013

Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістарыні (ісп.: Aeropuerto Internacional Ministro Pistarini) або Міжнародны аэрапорт Эсейсы — адзін з аэрапортаў камерцыйнага карыстання, які абслугоўваецца ў зоне Вялікага Буэнас-Айрэса ў горадзе Эсейса. З'яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам Аргенціны і хабам для авіяперавозчыкаў Aerolíneas Argentinas і LAN Argentina.

Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістарыні

Гісторыя

Аэрапорт носіць імя генерала Хуана Пістарыні (1882-1956). Першы грамадзянскі палёт з яго быў здзейснены ў Лондан у 1946 годзе. Аэрапорт цалкам спраектаваны і пабудаваны аргенцінскімі архітэктарамі і інжынерамі ў перыяд з 1945 па 1949 гг. Яго будаўніцтва было галоўным праектам пяцігадовага плана падчас першага прэзідэнцтва Хуана Перона.