Шатландцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
 
'''Шатландцы''' (саманазвы: ''Albannach'', ''Scots'') — народ, карэнныя насельнікі [[Шатландыя|Шатландыі]]. Акрамя таго, жывуць у іншых месцах [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]], [[Аўстралія|Аўстраліі]] і г. д. Агульная колькасць у свеце - каля 12 млн. чал.
 
==Паходжанне==
У наш час шатландцы размаўляюць на [[мова]]х рознага паходжання. Большасць карыстаецца [[шатландская англійская мова|англійскай мовай]], якая лічыцца прадстаўніцай [[Германскія мовы|германскай групы]] [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай сям'і моў]]. Але шырокае распаўсюджанне англійскай мовы характэрна толькі для часу пасля [[1707]] г., калі яна стала асноўнай мовай [[дзяржава|дзяржаўнага]] і [[царква|царкоўнага]] справаводства<ref>[http://www.bl.uk/learning/langlit/sounds/find-out-more/scotland/ Scotland. Accents and Dialects of Scotland]</ref>. Меншасць (каля 60 тыс. чалавек) ужывае [[шатландская гэльская мова|гэльскую мову]] [[Кельцкія мовы|кельцкай галіны]] індаеўрапейскіх моў, якая сфарміравалася на аснове [[ірландская мова|ірландскіх]] [[сярэднявечча|сярэднявечных]] [[дыялект]]аў і ніколі не была адзінай асноўнай мовай усёй [[Шатландыя|Шатландыі]]<ref>[http://www.omniglot.com/writing/gaelic.htm Scottish Gaelic (Gàidhlig)]</ref><ref>[http://www.leopardmag.co.uk/feats/146/the-origins-of-scotlands-tongues J. Derrick McClure, The origins of Scotland’s tongues]</ref>. Такім чынам, шатландцы — адзін з нешматлікіх народаў [[Еўропа|Еўропы]], вызначэнне паходжання якога па мове з'яўляецца складанай задачай.
 
У традыцыйнай [[гісторыя|гістарыяграфіі]] першапачатковымі продкамі шатландцаў лічацца [[кельты|кельцкія]] плямёны [[брыты|брытаў]] і [[пікты|піктаў]], якія да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. адпаведна займалі поўдзень і поўнач краіны. Брыты ўваходзілі ў склад [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]], але пікты не былі падпарадкаваны рымскімі легіянерамі. У [[5 стагоддзе|V]] ст. паўночны захад Шатландыі быў заваяваны кельтамі-скотамі ({{lang-la|Scoti}} з суседняй [[востраў Ірландыя|Ірландыі]]. Менавіта яны і далі сваё імя народу і краіне<ref>[http://www.scotland.org/about-scotland/scottish-history Scottish history]</ref>. У [[843]] г. кароль скотаў аб'яднаў каралеўства скотаў і піктаў у адну дзяржаву і такім чынам даў пачатак сучаснай Шатландыі. На працягу далейшай гісторыі Шатландыя ўваходзіла ў склад розных дзяржаўных утварэнняў. Сюды перасяляліся выхадцы з суседняй [[Англія|Англіі]] і [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвострава]]<ref>[http://www.historyworld.net/wrldhis/PlainTextHistories.asp?historyid=ac69 HISTORY OF SCOTLAND]</ref>. Акрамя таго самі шатландцы насялялі [[Ольстэр|Паўночную Ірландыю]], поўнач Англіі, эмігравалі ў розныя краіны свету і вярталіся зноў на радзіму. Таму лічыцца, што ў сваёй аснове шатландцы як народ маюць кельцкія карані, хаця адчулі моцны ўплыў германамоўных суседзяў.
 
Даследаванне [[ДНК]] сучасных шатландаў паказала значную разнастайнасць. Іх радавод па мужчынскай лініі ўзыходзіць не толькі да насельнікаў [[Брытанскія астравы|Брытанскіх астравоў]] і Скандынавіі, але таксама да [[берберы|бербераў]] (каля 1%), [[ілірыйцы|ілірыйцаў]], выхадцаў з [[Германія|Германіі]] і Заходняй [[Афрыка|Афрыкі]], усяго да 100 груп рознаэтнічнага паходжання<ref>[http://www.bbc.co.uk/news/uk-scotland-17740638 Study reveals 'extraordinary' DNA of people in Scotland]</ref><ref>[http://www.guardian.co.uk/uk/2012/aug/15/scotland-dna-study-project Scottish people's DNA study could 'rewrite nation's history']</ref>. Вучоныя тлумачаць гэта ўскраінным становішчам Шатландыі. Сюды накіроўваліся па розных прычынах, у тым ліку ў гады нястач і бедстваў, але былі вымушаны затрымацца назаўсёды.
 
{{зноскі}}