Розніца паміж версіямі "Сірыя"

259 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
др (Bot: Migrating 184 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q858 (translate me))
Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], а пасля [[Першая сусветная вайна|І Сусветнай вайны]] перайшла пад кантроль [[Францыя|Францыі]].
 
Хаця ў [[1918]] годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвясцілі аб незалежнасці краіны, [[Ліга Нацый]] у [[1920]] годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй.<ref name="WDL">{{cite web |url = http://www.wdl.org/es/item/400/ |title = Informe de la comisión encomendada por el consejo para el estudio de la frontera entre Siria e Irak |website = [[World Digital Library]] |date = 1932 |accessdate = 2013-07-08 }}</ref> Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У [[1925]] годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную [[17 красавіка]] [[1946]] года пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.
 
Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі ваенныя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У [[1949]] годзе мелі месца яшчэ два ваенныя перавароты, была скасаваная канстытуцыя, распушчаны [[парламент]], забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.
48

правак