Іосіф Вельямін Руцкі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2663682 (translate me) |
др clean up, replaced: сьц → сц (2), чэнні тэрміну → чэнні тэрміна (2), й → і (3), ўнія → унія (9), вайсков → ваенн, княск → княжацк, каліс using AWB |
||
Радок 1:
[[File:
'''Іосіф Вельямін РУ́ЦКІ''', ва уніяцкай гістарыяграфіі '''Iосіф IV''', свецкае імя '''Іван Феліксавіч''' (1573 ці {{ДН|||1574}}, маёнт. Рута, Навагрудскі пав. — {{ДС|5|2|1637}}) — [[уніяцтва|уніяцкі]] царкоўны дзеяч, пісьменнік-палеміст, філосаф, педагог, тэолаг.
== Біяграфія ==
Нарадзіўся І. Руцкі ў родавым маёнтку Рута, паблізу Наваградка, у шляхецкай сям'і герба «Вужака». Хрышчаны паводле праваслаўнага абраду. Бацька Фелікс Руцкі і маці Багуміла Корсак належалі да [[кальвінізм|кальвінскага]] веравызнання. Пачатковую адукацыю падлетак атрымаў у першай палове 1580-х гадоў у наваградскіх анабаптыстаў. Мусіць, з парады настаўнікаў бацькі накіравалі яго ў Віленскую кальвінскую школу, дзе ён студыяваў колькі гадоў, вывучаючы класічныя мовы — лаціну,
У 16-гадовым веку І. Руцкі накіроўваецца за мяжу, каб прадоўжыць навучанне. Нейкі час ён слухае лекцыі ў [[Карлаў універсітэт|Карлавым універсітэце]] ў [[Прага|Празе]], затым тры гады праводзіць у
Дзесьці ў 1601 г. І. Руцкі вярнуўся на радзіму. Сустрэўшыся ў Вільні з [[Іпацій Пацей|I. Пацеем]], асвечаны юнак прапанаваў свае паслугі
Калі ў 1602 г. памёр рэктар Віленскай уніяцкай семінарыі
У 1606 г., захапіўшыся місіянерскай ідэяй, І. Руцкі накіроўваецца ў [[Масква|Маскву]], дзе ўбачыў магчымасць рэалізаваць сябе, ажыццявіць свае задумы ўдасканалення Царквы. На маскоўскім пасадзе на той момант знаходзіўся цар Дзмітрый I (пазней названы Ілжэдзімітрыем), які ў 1605 г. прывёў у Маскву беларускія і польскія вайсковыя аддзелы. І. Руцкі меў цесныя стасункі з новым маскоўскім гаспадаром і неаднаразова прапаноўваў яму накіроўваць юнакоў па навуку ў [[Вялікае Княства Літоўскае]] з тым, каб пасля, з іх дапамогай, праводзіць дзяржаўныя і царкоўныя пераўтварэнні ў Маскоўскім княстве. Але і ў Маскве здзейсніць свае задумы І. Руцкі не змог, бо ўлада Дзмітрыя I неўзабаве пахіснулася, пачаліся ўнутраныя забурэнні, у выніку якіх цар быў забіты, а ў Маскоўскім княстве наступіў «смутны час».
Радок 15:
Увесну 1606 г. І. Руцкі, сутыкнуўшыся ў Маскве з неспрыяльнымі для рэформ умовамі, намерыўся паехаць разам з кармелітам Паўлам у [[Персія|Персію]]. Праўда, падарожжа на Усход не адбылося. Як апавядае легенда, па выездзе місіянераў з Масквы, праз суткі блуканняў, яны раптам зноў апынуліся ля яе сцен, хоць іх і суправаджалі дасведчаныя праваднікі. Руцкі ўспрыняў гэтае здарэнне як Божы знак, адмовіўся ад наведвання Персіі і ў хуткім часе вярнуўся на радзіму.
У [[Вільня|Вільні]] І. Руцкі зблізіўся з манахам Свята-Траецкага манастыра [[Іасафат Кунцэвіч|Іасафатам Кунцэвічам]] і, мусіць, пад яго ўплывам 6 верасня 1607 падаўся ва ўніяцкі манастыр. 1 студзеня, па сканчэнні
Пасля таго як Свята-Траецкі манастыр папоўніўся моладдзю, пераважна шляхецкага паходжання, І. Руцкаму было даручана яе выхаванне. Ён чытаў навіцыянам лекцыі з багаслоўя, навучаў лацінскай і царкоўнаславянскай мовам. Менавіта ў перыяд знаходжання ў Віленскім уніяцкім манастыры, ад 1607 да 1613 г, канчаткова сфармавалася філасофска-тэалагічная дактрына І. Руцкага, пра што сведчаць яго «Тэзісы», выдадзеныя на старабеларускай і польскай мовах у канцы 1607 ці на самым пачатку 1608 г.
Нягледзячы на тое, што І. Руцкі не займаў значных царкоўных пасад, ён паступова станавіўся ўсё больш аўтарытэтнай асобай сярод віленскіх уніятаў. Таму спрыялі яго неаднаразовыя выступленні ў часе дыспутаў, паспяховая педагагічная дзейнасць і асабістая абаяльнасць. Па-еўрапейску асвечаны чалавек, ён досыць лёгка заваёўваў сімпатыі людзей, знаходзіў агульную мову з прадстаўнікамі розных канфесій, а таксама дзяржаўнымі дзеячамі Вялікага Княства Літоўскага. Невыпадкова мітрапаліт I. Пацей у ліпені 1608 г. прызначыў менавіта І. Руцкага сваім намеснікам, хоць
Перш за ўсё І. Руцкі дамогся канчатковага захавання Траецкага манастыра за ўніятамі, бо праваслаўныя, не зважаючы на вырак манарха, у сакавіку 1609 паспрабавалі сілай авалодаць ім. Архімандрыт 20 сакавіка 1609 падаў скаргу ў магістрат, патрабуючы пакарання вінаватых. Яго падтрымаў I. Пацей. 30 красавіка 1609 у адказ на дзеянні
Найважнейшы кірунак дзейнасці І. Руцкага на шляху ўмацавання Уніяцкай Царквы — пабудова новых бажніц і заснаванне манастыроў, якія сталі грунтам, фундаментам новай Царквы. Так, І. Руцкаму і яго аднадумцу І. Кунцэвічу ўдалося схіліць багатага шляхціца Рыгора Трызну да думкі аб пабудове ў Быцені мужчынскага манастыра. Дзякуючы іх намаганням
Мітрапаліт І. Пацей, які стаяў ля вытокаў Уніяцкай Царквы, высока ацэньваў чыннасць І. Руцкага. 16 чэрвеня 1612 ён выдаў прывілей аб узвядзенні архімандрыта Траецкага манастыра на епіскапію Галіцкую і наданні яму сана «надворнага ўладыкі» — кіраўніка ўсёй царкоўнай адміністрацыі.
Радок 29:
Да заслуг І. Руцкага належыць і далучэнне да Уніяцкай Царквы Мінскага Узнясенскага манастыра. Менавіта з яго хадайніцтва Жыгімонт Ваза 30 сакавіка 1613 выдаў Прывілей, паводле якога гэты старажытны куток царкоўнай духоўнасці станавіўся ўніяцкім.
Не на апошнім месцы ў дзейнасці І. Руцкага быў і клопат пра навучанне моладзі і падрыхтоўку новых пастараў. Ён не толькі ствараў умовы для паляпшэння навучання ў школцы пры Траецкім манастыры, але
Новы этап у жыцці І. Руцкага пачаўся па смерці ўніяцкага мітрапаліта І. Пацея (8.8.1613). Празнекалькі дзён пасля пахавання I. Пацея Жыгімонт Ваза выдаў Прывілей, паводле якога новым уніяцкім мітрапалітам прызначаўся менавіта І. Руцкі. 3 гэтым прызначэннем Уніяцкая Царква без забурэнняў і прыкметных
У 1613—1637 Мітрапаліт Кіеўскі і Усяе Русі, у 1614 зацверджаны булай [[
Трыумфу ўніяцтва на абшарах Вялікага Княства Літоўскага перашкодзіла ўзнаўленне ў 1620 г. ерусалімскім патрыярхам Тэафанам Праваслаўнай мітраполіі. У 1621 г. І. В. Руцкі распачаў літаратурную палеміку з праваслаўнымі. Ён апублікаваў два публіцыстычна-палемічныя трактаты — «Падвойная віна» (1621) і «Экзамен абароны» (1621). Літаратурная дыскусія, вядома, не зняла ўсіх пытанняў. Мітрапаліту давялося наладжваць дачыненні з Праваслаўнй Царквой.
Пасля працяглых філасофскіх разважанняў І. В. Руцкі прыйшоў да высновы, што напружаныя дачыненні паміж праваслаўнымі і ўніятамі ў Княстве можна грунтоўна ўрэгуляваць толькі праз утварэнне Патрыярхіі ў ВКЛ. Такім чынам, галоўную мэту ўтварэння Патрыярхіі І. В. Руцкі бачыў у дасягненні кансалідацыі ўсіх вернікаў усходняга абраду, зліквідаванні інстытуцыянальных і дактрынальных
== Публіцыстыка ==
І. В. Руцкі актыўна ўдзельнічаў у літаратурнай палеміцы 1620 з [[Мялецій Сматрыцкі|Мялеціем Сматрыцкім]]. У адказ на палемічныя трактаты апошняга выдаў «Падвойную віну» і «Экзамен абароны» (абодва 1621). Пісаў на [[старабеларуская мова|старабеларускай]] і старапольскай мовах. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну. Адстойваючы ідэі хрысціянскага адзінства, І. В. Руцкі выявіў сябе як літаратар, майстар мастацка-публіцыстычнага слова, [[філосаф]] і аналітык. У сваіх творах ён прапанаваў развязванне актуальных пытанняў грамадскага і царкоўнага жыцця.
Закранаючы на старонках сваіх твораў праблему ўзаемадачыненняў паміж свецкай і духоўнай уладамі, І. В. Руцкі схіляўся на бок дактрыны аб прыярытэтнасці свецкіх уладаў у краіне. У «Падвойнай віне» ён падкрэсліваў: «У многіх хрысціянскіх краінах — Грэцыі, Балгарыі, Сербіі, Валахіі, Масковіі ніхто без дазволу манарха не можа займаць пасады мітрапалітаў і епіскапаў».
І. В. Руцкі абгрунтоўваў антызаконнасць узнаўлення праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛ. У творы «Экзамен Абароны» пісьменнік-палеміст раскрытыкаваў праваслаўную дактрыну, рэзка асудзіў «разбуральную» дзейнасць праваслаўнага святарства. Назваўшы М. Сматрыцкага, аўтара «Абароны Верыфікацыі», чалавекам «абмежаваных
Пісьменнік-палеміст паслядоўна адстойваў ідэю паяднання ўсіх «вернікаў адзінага народа» на грунце грамадзянскасці. Абураючыся фактамі міжканфесійнай канфрантацыі, ён заклікаў да паразумення, супольнага і мірнага вырашэння спрэчных пытанняў: «Тыя прыкрасці паміж намі, людзьмі адзінага
== Літаратура ==
Радок 55:
{{DEFAULTSORT:Руцкі Іосіф Вельямін}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці філасофіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі ВКЛ]]
|