Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: сьц → сц (4), Язэпа → Іосіфа, й → і , XX ст. → XX ст. , фактор → факцёр, даследнік → даследчык, Гарад using AWB
Радок 1:
'''Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі''' ({{ДН|5|2|1964}}, {{МН|Мінск||}}) — беларускі [[гісторык]], даследнікдаследчык мытнай справы.
 
Скончыў [[БДУ]] (1993). 3 1993 рэдактар вадавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 супрацоўнік часопіса «Спадчына». 3 1998 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі. З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы». Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., чыннасць беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выстаўкі «Ёсць на карце месца... : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921-1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928 — 2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 – першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар шматлікіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы сябрачлен Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011).
 
==Выбраная бібліяграфія==
Радок 21:
*Гарадзенскі эпізод жыцця пастара Лукаша Дзекуць-Малея / разам з А. Чарнякевічам // Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў. — Мінск—Брэст: Альтэрнатыва, 2011. — С. 110—121;
*Кузьма Цярэшчанка: acta non verba / разам А. Чарнякевічам // Архэ. — 2011. — № 11 — С. 22—63;
*Рыжскі перамоўны працэс і дзейнасць Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў / разам з В. Лебедзевай // Да 90-годдзя прыняцця Рыжскага дагавору 1921 г. Матэрыялы з гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у ХХ ст.: зборнік навуковых прац ІІІIII міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, Мінск, 9—10 чэрвеня 2011. — Мінск: ТАА "Ковчег". — С. 111—129;
*Рэха трагічнага стрэлу: па слядах архіва Усевалада Ігнатоўскага / У. Ляхоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 12. — С. 3—19;
*Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. — 2012. — № 161. — С. 3—115;
Радок 28:
*О корректности определения величины таможенного компонента индекса развития логистики в Республике Беларусь за 2012 г. (по методике Всемирного банка)(вместе с А. Данильченко и В. Острого) // Труды факультета международных отношений 2012: научный сборник. — Минск: Выдавецкі центр БДУ, 2012. — Вып. III. с С. 153—160;
*Значение геополитических и геоэкономических факторов для дальнейшего развития Таможенного союза и Единого (евразийского) экономического пространства // Таможенный союз Республики Беларусь, Республики Казахстан и Российской Федерации: современность и перспективы развития в контексте формирования Единого экономического пространства. ІІІ Международная научно-практическая конференция (Минск, 21—23 сентября 2012 г.). Сборник докладов. — Минск: Белтаможиздат, 2013. — С. 83—91.
 
 
 
{{DEFAULTSORT:Ляхоўскі У}}