Шатландцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
==Этнаграфія==
[[Этнаграфія|Этнаграфічна]] і нават [[мова|моўна]] шатланды падзяляюцца на некалькі супольнасцяў. Найбольш выразна гэта прасочваецца ў вылучэнні жыхароў паўднёвых і ўсходніх раўнін ({{lang-en|Lawlanders}}) і горцаў ({{lang-en|Highlanders}}) поўначы і захаду. У сваю чаргу сярод раўнінных шатландцаў вылучаюцца насельнікі памежжа з [[Англія]]й і ўсходняга ўзбярэжжа. Раўнінныя шатландцы складалі аснову падданых [[Шатландыя|шатландскіх]] [[манарх]]аў. У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] іх кланавая сістэма была ў значнай ступені разбурана [[феадалізм|феадальнымі]] адносінамі. Яны раней трапілі пад уплыў суседняй Англіі і перанялі [[англійская мова|англійскую мову]]. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на поўдні Шатландыі адбыўся працэс [[індустрыялізацыяпрамысловасць|індустрыялізацыі]], значная частка мясцовых насельнікаў была пісьменнай.
 
Горцы размаўлялі на [[шатландская гэльская мова|гэльскай мове]], доўгі час захоўвалі кланавую сістэму і нават свайго кіраўніка, рэзідэнцыя якога знаходзілася на [[Гебрыдскія астравы|Гебрыдскіх астравах]]. Ён падпарадкоўваўся то шатландскім, то [[Нарвегія|нарвежскім]] каралям. Гэлы падтрымлівалі шчыльныя зносіны з [[Ірландыя]]й і грэбвалі раўніннымі суседзямі. На іх слаба паўплывала феадальная [[саслоўе|саслоўная]] сістэма і ўлада [[царква|царквы]]. Пасля стварэння [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] гэльская арыстакратыя ўяўляла сабою моцную апазіцыйную сілу<ref>[http://www.ensignmessage.com/archives/highlanders1.html John D. Keyser, THE STORY OF THE SCOTTISH HIGHLANDERS!]</ref>. У [[1745]] - [[1746]] гг. адбылося апошняе ўзброенае выступленне горных шатландцаў, пасля чаго брытанскія ўлады адмянілі [[суд]]овыя паўнамоцтвы арыстакратаў, а іх землі перадалі ў кіраванне часовай урадавай камісіі. Забараняліся нацыянальная [[вопратка]] і шатландская [[дуда]]. Да [[1766]] г. абмяжоўвалася ўжыванне гэльскай мовы<ref>[http://www.historyworld.net/wrldhis/plaintexthistories.asp?paragraphid=oaq HISTORY OF SCOTLAND]</ref>. У XIX ст. з будаўніцтвам сучасных шляхоў зносін [[культура]] горцаў зведала значныя трансфармацыі.