Галікарнас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: выдаліў, бо ўсё згадваецца ў тэксце
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Halicarnassus map.jpg|thumb|250px|Схема Галікарнаса ў антычны час. Лінія сцен адноўлена па захаваных руінах. Берагавая лінія ў антычны час магла быць іншай.]]
'''Галікарнас''' ({{lang-el|Ἁλικαρνασσός}}, {{lang-la|Halicarnassus}}) — у старажытнасці буйны прыморскі горад, гандлёвы і культурны цэнтр у [[Карыя|Карыі]], на паўднёвым захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]] (сучасны [[Бодрум]] у Турцыі). Заснаваны грэчаскімі каланістамі з [[Аргаліды|Арго Ліды]] (каля 1200 да н. э.). У 5 ст. да н. э. Галікарнас уваходзіў у [[Першы афінскі марскі саюз|1-ы Афінскі марскі саюз]]. Росквіт Галікарнаса адносіцца да 1-й паловы 4 ст. да н. э. (праўленне Маўсола[[Маўсол]]<nowiki/>а), калі горад стаў сталіцай [[Карыя|Карыі]]. У [[334 да н.э.]] Галікарнас быў заваяваны, і разбураны [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]], але затым паступова адноўлены. У 129 да н. э. уключаны ў рымскую правінцыю [[Азія, рымская правінцыя|Азія]]. Пад назвай Галікарнас вядомы да 15 ст. Галікарнас - радзіма гісторыкаў [[Герадот]]а і [[Дыянісія Галікарнаскага]].
 
У Галікарнасе знаходзіўся знакаміты [[Галікарнаскі маўзалей]] (грабніца Маўсола; сярэдзіна 4 ст. да н.э., архітэктары [[Піфей, архітэктар|Піфей]] і [[Сатыр, архітэктар|Сатыр]], скульптары Скопас, Брыяксіс, Цімафей, Леахар), які спалучаў у сабе рысы старажытнагрэчаскай і малаазіяцкай архітэктуры (разбураны ў 15 - 16 стст., вядомы пераважна па апісанні [[Пліній Старэйшы|Плінія Старэйшага]]). Лічыўся адным з "[[Сем цудаў свету|сямі цудаў свету]]". Скульптура маўзалея (статуі Маўсола, яго жонкі Артэмісіі і асабліва рэльефы фрыза з выявай бітвы з амазонкамі - [[Брытанскі музей]], Лондан) належыць да лепшых твораў грэчаскага мастацтва 4 ст. да н. э. На тэрыторыі Галікарнаса захаваліся рэшткі іншых антычных і візантыйскіх збудаванняў.
 
== Крыніцы і спасылкі ==