Розніца паміж версіямі "Хімічная рэакцыя"

20 байтаў выдалена ,  7 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 81 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q36534 (translate me))
др
У [[Неарганічная хімія|неарганічнай хіміі]] шырока ўжываецца клясыфікацыя хімічных рэакцый па тыпах [[Складаныя рэчывы|злучэнняў]] і характары ўзаемадзеяння: хімічныя рэакцыі ўтварэння і раскладу, [[гідроліз]]у, [[піроліз]]у, [[Рэакцыя нейтралізацыі|нейтралізацыі]], [[камплексныя злучэнні|камплексаўтварэння]], [[акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі]].
 
[[Арганічная хімія]] мае сваю класіфікацыю хімічных рэакцый. Хімічныя рэакцыі з удзелам [[Арганічныя злучэнні|арганічных злучэнняў]] падзяляюць на дзве вялікія групы па характары разрыву [[Хімічная сувязь|хімічнай сувязі]]. У [[Гетэра...|гетэралітычных]] (ад ад {{lang-el|héteros}} — іншы) рэакцыях пара [[Валентныя электроны|валентных электронаў]] застаецца пры адным з [[атам]]аў, паміж якімі існавала разарваная [[Хімічная сувязь|сувязь]]. У гамалітычных рэакцыях [[хімічная сувязь]] разрываецца сіметрычна і ўтвараюцца [[радыкал]]ы.
 
Іншы спосаб класіфікацыі падзяляе рэакцыі з удзелам [[Арганічныя злучэнні|арганічных злучэнняў]] на тры класы: замяшчэння (пазначаюцца сімвалам S з індэксамі N або Е), далучэння (сімвал А) і адшчаплення або элімінацыі (сімвал Е). Асобную групу складаюць працэсы, якія адбываюцца без змены складу, але са зменай будовы: рэакцыі [[Ізамер|ізамерызацыі]], перагрупоўкі.