Шатландцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
 
==Традыцыйная культура==
Да [[19 стагоддзе|XIX]] ст. [[Шатландыя]] заставалася пераважна аграрнай краінай. Галоўным напрамкам [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] з'яўлялася [[мяса]]-[[малако|малочная]] [[жывёлагадоўля]]. Да распаўсюджвання карняплодаў і камбікорму практыкаваўся адгон жывёлы на летнія горныя пашы. Таксама папулярнай была [[авечкагадоўля]]<ref>[http://www.scotchbeefandlamb.com/en/environment/scottish-farming-heritage/ Scottish Farming Heritage]</ref>. [[Земляробства]] адыгрывала важную ролю на поўдні і ўсходзе Шатландыі. Вырошчвалі [[Пшаніца|пшаніцу]], [[авёс]], [[ячмень]], [[буракі]], [[бульба|бульбу]]. У горных раёнах палеткі складаюць толькі 8% ад усёй зямлі, таму земляробства цалкам не магло забяспечыць нават заможныя [[сям'я|сем'і]]. Значную частку насельніцтва складалі ''крофтэры'', якія былі вымушаны шукаць працу ў іншых месцах, вельмі часта за межамі Шатландыі. Толькі ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. з'явіліся фермерскія гаспадаркі, накіраваныя на задавальненне [[рынак|рынкавых]] запатрабаванняў<ref>[http://www.ancestralscotland.com/research-your-roots/working-men-and-women/909623/ Farmers]</ref>. На [[мора|марскім]] [[бераг|ўзбярэжжы]] і [[возера|азёрах]] здаўна займаліся [[рыбалоўства]]м, хаця ў большасці рэгіёнаў Шатландыі яно не лічылася прэстыжнай справай.
 
==Зноскі==