Земнаводныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 110 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q10908 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
 
Земнаводныя з'явіліся не менш за 300 млн гадоў назад і за час існавання шырако распаўсюдзіліся — месцы іх пражывання надзвычай разнастайныя, дыяпазон прыстасавання да ўмоў вельмі шырокі.
 
== Харчаванне ==
Пераважная большасць дарослых амфібій і рэптылій з'яўляецца драпежнікамі і корміцца чарвямі, [[Малюскі|малюскамі]], [[Насякомыя|казуркамі]], [[Млекакормячыя|млекакормячымі]] дробных і сярэдніх памераў і некаторымі іншымі жывёламі. Спосабы здабычы ежы разнастайныя, але сярод іх можна вылучыць два асноўныя - «атаку з засады» (пасіўнае чаканне ахвяры ў месцах, дзе яе вялікая колькасць) і актыўны пошук. Напрыклад, [[Гадзюка звычайная|гадзюка]] часцей атакуе ахвяру з засады, а [[вуж]] аддае перавагу актыўнаму перамяшчэнню ў пошуках здабычы. Большасць амфібій і [[Рэптыліі|рэптылій]] у харчаванні аддаюць перавагу той ці іншай групе корму. Спецыялізацыя харчавання звычайна падкрэслівае характар месцапражыванняў і спосаб жыцця жывёл. Харчаванне [[Квакша|квакшы]], якая жыве на дрэвах і кустах, больш чым на 1/5 прадстаўлена лятаючымі формамі беспазваночных, а харчовы спектр [[Балотная_чарапаха|балотнай чарапахі]] складаецца з дробных насельнікаў вадаёмаў - [[Ручайнікі|ручайнікаў]], [[Лічынкі|лічынак]] [[Страказа_перавязаная|стракоз]], [[Плывунцы|жукоў-плывунцоў]], камароў, чарвей, малюскаў, часам з [[Апалонік,_лічынка|апалонікаў]] і дарослых амфібій. Разнастайныя і спосабы заглытвання ежы. Дарослыя амфібіі захопліваюць яе ротам, часам дапамагаючы пярэднімі лапамі. Прапіхванню ежы садзейнічаюць вочныя яблыкі, якія ўцягваюцца ў ротавую поласць. Лічынкі земнаводных саскрабаюць дробных [[Ракападобныя|ракападобных]], [[Калаўроткі|калаўротак]], [[Інфузорыі|інфузорый]], зялёныя і дыятомавыя [[водарасці]] пры дапамозе спецыяльных «тарак» - рагавых сківіц. Гадзюка спачатку забівае ахвяру сваім ядавітым сакрэтам, які мае звышхуткае таксічнае дзеянне, каб яна не рухалася. Пасля ўкусу [[Мышы|мыш]] паралізуецца ўжо на 2-5-й хвіліне, а яшчэ праз 2-4 хвіліны гіне. [[Мядзянка|Мядзянкі]] і вужы заглытваюць сваю ежу жыўцом. Склад харчовага рацыёну і колькасць патрэбных кармоў вызначаюць месца амфібій і рэптылій у харчовых ланцугах, а адпаведна - становішча і ролю ў [[біяцэноз]]ах. Харчовыя патрэбы амфібій і рэптылій залежаць ад іх памераў, [[пол]]у, узросту, перыяду года і іншых фактараў. [[Яшчарка_порсткая|Порсткая яшчарка]] за 1 летні дзень паядае 10-12 жукоў сярэдніх памераў (шчаўкуны) або 40-60 дробных. Змеі кормяцца 1-2 разы на тыдзень, што звязана, верагодна, з адносна буйнымі памерамі здабычы. Змеі, якія ліняюць, а таксама самкі з [[эмбрыён]]амі, што развіваюцца (гадзюкі), у корме патрэбы не маюць, а доўгі час існуюць за кошт назапашаных пажыўных рэчываў. Велізарнае біялагічнае значэнне для суіснавання розных відаў мае харчовая дыферэнцыя, якая перашкаджае ўзнікненню канкурэнцыі за кармавыя рэсурсы. Так, у [[Беларусь|Беларусі]] корм вужа ў пераважным аб'ёме (да 96%) складаюць бясхвостыя амфібіі - звычайна бурыя ці зялёныя жабы, рыба, [[Жарлянка_чырванабрухая|жарлянкі]] і [[часночніцы]]. Мядзянка корміцца яшчаркамі (да 80%) - [[Яшчарка_жывародная|жывароднай]] і [[Яшчарка_порсткая|порсткай]]. Часам у [[страўнік]]у гэтай змяі знаходзілі мышападобных грызуноў, [[Вераценніца_ломкая|вераценніц]], а таксама больш дробных прадстаўніц свайго віду. Дарослая гадзюка аддае перавагу (больш чым палавіна ўсіх кармоў) мышам, палёўкам, [[Буразубкі|буразубкам-землярыйкам]], радзей - земнаводным і птушанятам вераб'іных. У некаторых відаў амфібій і рэптылій бывае канібалізм - паяданне асобін свайго віду. Характар кармлення ў земнаводных блізкі да рыб, аднак цеплаўстойлівасць ферментаў вышэйшая. Павышэнне тэмпературы асяроддзя павялічвае інтэнсіўнасць харчавання. Пры тэмпературы паветра 18-20°C поўнае ператраўліванне здабычы адбываецца за 8-12 гадзін. Тэмпературны оптымум дзеяння стрававальных [[фермент]]аў у рэптылій вышэйшы, чым у амфібій. Напрыклад, ператраўліванне буйной здабычы змеямі працякае нармальна толькі пры дастаткова высокай тэмпературы асяроддзя, а пры нізкіх тэмпературах рэзка запавольваецца або спыняецца, што можа выклікаць харчовае атручэнне і гібель жывёліны. Як амфібіі, так і рэптыліі пры нізкіх тэмпературах здольныя да працяглага галадання. Некаторыя амфібіі, змеі і [[чарапахі]] ва ўмовах эксперыменту жылі без ежы 1-2 гады; [[яшчаркі]] ў актыўным стане могуць абыходзіцца без ежы многія тыдні.
 
== Характарыстыка ==
Радок 81 ⟶ 84:
* [[Міхаіл Міхайлавіч Пікулік|Пікулік М.]] Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
* Жизнь животных. Т. 4, ч. 2. Земноводные, пресмыкающиеся. — М.: Просвещение, 1969.
* [http://slounik.org/amfibii/ Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6]
 
== Спасылкі ==