Беларускае жыццё (часопіс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950 → Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945 using AWB (7794)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«БЕЛАРУСКАЕБеларускае ЖЫЦЦЁжыццё»''', грамадска-палітычны і літаратурны [[часопіс]] нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, які выдаваўся як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Выдаваўся наз [[беларускаячэрвеня мова|беларускай мове]],1919 у [[ГорадВільні, Вільня|Вільні]]з (чэрвеньснежня [[1919]] — снежаньда 1919),сакавіка 1920 у Мінску (снежаньна 1919 —беларускай сакавікмоове [[1920]]),лацінкай даі з верасня 1919 лацінкай, пасля кірыліцай. Рэдактар-выдавецяк [[Ф.ілюстраваны Аляхновіч]],штотыднёвік знерэгулярнай 1920 літаратурны кіраўнік [[Зперыядычнасці. Бядуля]].<ref>Турук, с.67</ref><ref>ЭнГістБел, Т.1 с.353 Конан У. М.</ref>
 
Рэдактар-выдавец [[Ф. Аляхновіч]], з 1920 літаратурны кіраўнік [[З. Бядуля]].
{{зноскі}}
 
Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы буржуазна-дэмакратычнага тыпу або алтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі і Германіі. Ва ўмовах польскай акупацыі рэдакцыя іншла на кмпраміс, спадзеючыся на шчырасць абяцанняў «начальніка Польскай Дзяржавы» Ю. Пілсудскага, змясціла «Мемарыял Віленскай беларускай рады да Пілсудскага з просьбай дапамагчы аб'яднаць усю Беларусь «у незлежную дзяржаву, суседнюю і дружную з Польшчай» (5 верасня 1919). Аднак відавочна несумяшчальнасць паміж праграмай часопіса, аб'яўленай у артыкуле «Нашы мэты» (5 верасня 1919), дзе выдаўцы абвясцілі сваёй мэтай «уласную дзяржаўнасць», з планамі Пілсудскага, які ў звароце да жыхароў былога ВКЛ меў на ўвазе толькі культурна-нацыянальную аўтаномію і права на «вольную, нічым не звязаную гутарку аб сваіх патрэбах». У шэрагу праграмных артыкулаў часопіс выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і нямецкай палітыкі зняволення Беларусі. Крытыкавалася палітыка Польшчы за няўвагу да нацыянальнага самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Часопіс падтрымаў выбранне старшынёй Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны Б. Тарашкевіча і яго перагаворы з польскім урадам (30 ліпеня і 4 жніўня 1919). Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыцыйная канцэпцыя беларускага народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна беларускага гістарычнага шляху.
 
Літаратурна-мастацкі аддзел часопіса вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі беларускай мастацкай культуры і яе прпаблем, асабліва літаратуры і нацыянальнага тэатра: артыкулы З. Бядулі «Чаму яшчэ няма беларускага раману?» і «Хараство ў беларускай народнай творчасці»,ю нарысы пра творчасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, К. Каліноўскага, С. Манюшкі, У. Галубка, цыкл артыкулаў А. Навіны «Нашыя песняры», даследаванне І. Луцкевіча пра кітабы.
 
Часопіс друкаваў інфармацыю пра жыццёвы лёс і творчасць беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, змяшчаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, вершы, апавяданні і нарысы З. Бядулі, Ц. Гартнага, А. Гаруна, М. Гарэцкага, А. Гурло, М. Кудзелькі (М. Чарота), М. краўцова, Г. Леўчыка, А. Зязюлі, урыўкі з «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага, п'есы Ф. Аляхновіча, хроніку літаратурна-мастацкага жыцця, у т.л. паведамлялася пра выданне на рускай мове твораў Я. Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (М., 1919).
 
== Літаратура ==
* Конан, У. М. «Беларускае жыццё» / У. М. Конан // {{Крыніцы/ЭГБ|1}} — С. 353.
 
{{Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945}}