Хвастатыя земнаводныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 47 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q53663 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
Пераважная частка відаў дыхаюць з дапамогай лёгкіх, скуры і слізістай абалонкі рота. Асобныя віды нават захоўваюць шчэлепы і шчэлепныя шчыліны на працягу ўсяго жыцця, што сведчыць пра іх падабенства да рыб. У тыпова вадзяных форм лёгкія знікаюць.
 
Працэс размнажэння зусім іншы, чым у бясхвостых — спароўвання не адбываецца. Самцы адкладваюць т.зв. сперматафор (слізісты мяшэчак са спермай), падвешваючы яго да вадзяных раслін, або пакідаючы на дне ці ў іншым бачным месцы. Самка знаходзіць яго і захоплівае краямі клаакі, апладняючы ікру ўнутры цела. Потым аплодненыя ікрынкі адкладваюцца ў ваду. У некаторых відаў апладненне вонкавае: напачатку самка адкладвае мяшэчак з ікрою, а затым побач з ім самец падвешвае свой [[сперматафор]]. У месцы судакранання абалонкі мяшэчкаў разыходзяцца, сперматазоіды трапляюць да ікры і апладняюць яе.
 
У перыяд размнажэння характэрны шлюбныя гульні. Самцы многіх відаў у гэты час маюць яркую афарбоўку, назіраецца разрастанне хваставой плаўніковай аблямоўкі. Менавіта ў шлюбны перыяд у самцоў кіпцюрастага трытона з'яўляюцца кіпцюры (у самак іх няма), каб, прымацаваўшы сперматафор, утрымлівацца каля яго і прывабліваць самку, якая плыве па хуткім цячэнні. Толькі ў некаторых відаў хвастатых адбываецца спароўванне на сушы. Партнёры абвіваюць адзін аднаго (часам самец утрымлівае самку зубамі), збліжаючыся клаакамі. Пры гэтым адбываецца перадача самцы сперматафора[[сперматафор]]у.
 
Пладавітасць хвастатых параўнальна невялікая: адна самка можа адкласці ад 2-5 да 60-700 ікрынак. Звычайна ікра адкладваецца невялікімі порцыямі сярод вадзяной расліннасці або ў спецыяльна пабудаваныя гнёзды, часам кожная ікрынка закручваецца ў лісты раслін. Нярэдка бацькі ахоўваюць ікру і лічынак. Так, дрэвавыя саламандры адкладваюць ікру проста на дрэвах (у пазухах лістоў ці парасткаў можна знайсці ваду), самаахвярна аберагаючы ікрынкі. Для некаторых відаў характэрна жыванараджэнне, калі ікрынкі развіваюцца ў целе самкі.