Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі''' ({{ДН|5|2|1964}}, {{МН|Мінск||}}) — беларускі [[гісторык]], даследчык мытнай справы.
 
Скончыў [[БДУ]] (1993). 3 1993 рэдактар вадавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 супрацоўнік часопіса «Спадчына». 3 1998 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі. У 2007 абараніў кандыдыцкую дыссертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915-19181915—1918)». З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы». Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., чыннасць беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выстаўкі «Ёсць на карце месца... : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921-19381921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928 — 2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 – першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар шматлікіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011). Узнагароджаны медалем Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (2013).
 
==Выбраная бібліяграфія==