Брачыслаў Васількавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 83:
 
== Біяграфія ==
Напэўна быў сынам [[Васілька Святаславіч|Васількі Святаславіча]]<ref name="БС"/>, полацкага князя ў 1132—1143/44 гадах. Вядома праПра Брачыслава вядома вельмі мала. Упершыню ''пэўна'' ўспамінаецца крыніцамі пад 1180 годам як князь віцебскі, калі сярод саюзнікаў {{нп3|Святаслаў Усеваладавіч, вялікі князь кіеўскі|Святаслава Усеваладавіча|ru|Святослав Всеволодович (князь киевский)}}, вял.кн.кіеўскага, [[Паход да Друцка, 1180|хадзіў да Друцка]]<ref name="БС"/>. Пасля гэтых падзей крыніцамі не ўспамінаецца.
 
Напэўна, яшчэ адзін, але дакладна не датаваны, успамін пра Брачыслава ёсць у [[Слова пра паход Ігараў|«Слове пра паход Ігараў»]]. Прынамсі, на цяперашні час, большасць даследчыкаў трымаецца меркавання, што згаданыя «Словам» браты [[Ізяслаў Васількавіч|Ізяслаў]], Брачыслаў і [[Усевалад Васількавіч]]ы — сыны Васількі Святаславіча, а не іншага Васількі, як прапануюць асобныя даследчыкі. Аўтар «Слова» папракае Брачыслава і Усевалада, што не аказалі дапамогі Ізяславу і той загінуў у баі з літоўцамі. Пры гэтым, цяжка рабіць высновы пра ступень справядлівасці папроку, таксама і пра адносіны братоў і іх біяграфіі.
 
== Праблематыка ==
У 1158<ref name="БС"/> полацкі князь [[Рагвалод Барысавіч]] даў г. [[Горад Заслаўе|Ізяслаўлі]] Брачыславу ў надзел, і той валодаў ім на паях з братам [[Валадар Васількавіч|Валодшай]]. Мінскія князі Глебавічы аблажылі Ізяслаўль і схапілі братоў. Валодшу яны пасадзілі ў цямніцу, а Брачыслава трымалі скаваным. [[Рагвалод Барысавіч|Рагвалод]] у 1160 вызваліў Брачыслава<ref name="БС"/>. У 1162 годзе разам з іншымі полацкімі князямі хадзіў на Дарагабужскага князя {{нп3|Уладзімір Мсціславіч, князь кіеўскі|Уладзіміра Мсціславіча|ru|Владимир Мстиславич (князь киевский)}} да Слуцка<ref name="БС"/>.