Беластоцкае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: арфаграфія
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Неабходнасць стварэння часовага генерал-губернатарства была выклікана ростам грамадскай напружанасці ў рэвалюцыйную пару і верагоднасцю разбуральных выступленняў насельніцтва ў [[Горад Беласток|Беластоку]] і павеце. У [[1905]] у сувязі з мітынгамі, беспарадкамі, тэрарыстычнымі актамі (у тым ліку, супраць мясцовай паліцыі і рэлігійных працэсій), сутычкамі паміж яўрэямі і [[чарнасоценцы|чарнасоценцамі]] было ўведзена ваеннае становішча і, адпаведна, створана часовае генерал-губернатарства. У тыя часы Беласток быў даволі вялікім цэнтрам для статуса павятовага горада — каля 80 тысяч жыхароў, палову з якіх складалі [[яўрэі]]. У горадзе мелася да 150 фабрык і заводаў, на якіх вырабляліся скуры, воўна і сукно, а рабочыя былі вельмі актыўнай праслойкай, зрабіўшай Беласток значным цэнтрам рэвалюцыйных і [[анархізм у Расіі|анархісцкіх]] арганізацый, у тым ліку [[Бунд]]а. Акрамя таго, рэвалюцыйныя арганізацыі і атрады яўрэйскай самаабароны мелі шмат зброі, якую выкарыстоўвалі як супраць чыноўнікаў і ўрадавых войскаў, так і ў барацьбе паміж сабой.
[[Файл:Pogrom_bialystok2.jpg|thumb|Беластоцкі пагром 1-3 чэрвеня 1906 г. Малюнак]]