Брачыслаў Васількавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др прыбраў "пішу", але буду дапрацоўваць
Радок 65:
Значаная частка даследчыкаў атаясняе Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, які ўспамінаецца пад 1158<ref name="БС"/> годам, калі полацкі князь [[Рагвалод Барысавіч]] забраў у менскіх князёў Глебавічаў горад [[Горад Заслаўе|Ізяслаўль]] і аддаў Брачыславу, бо горад быў яго «отчынай». Неўзабаве Глебавічы захапілі Ізяслаўль, схапілі і закавалі Брачыслава, а яго братоў [[Валодша|Валодшу]] пасадзілі ў цямніцу. У 1160 годзе Рагвалод Барысавіч зноў ваяваў з Глебавічамі і вызваліў Брачыслава і Валодшу<ref name="БС"/>.
 
Аднак, гэтае атаясненне, Брачыслава Васількавіча з Брачыславам, удзельнікам падзей 1158—1160 гадоў, няпэўнае. Калі крыніцай у 1158 годзе Ізяслаўль называецца «отчынай» Брачыслава Васількавіча, трэба дапусціць, што некалі ізяслаўскім князем быў Васілька Святаславіч. Гэтую акалічнасць адзначае напрыклад Загарульскі, але не робіць належных высноў. Між тым, пра княжанне Васількі Святаславіча ў Ізяслаўлі ні проста, ні ўскосна не паведамляюць крыніцы, пагатоў, для гэтага храналагічна няма месца. Так, у 1128 годзе Ізяслаўль трымаў [[Брачыслаў Ізяслаўскі|Брачыслаў]], якога лічаць Давыдавічам, то бок, перад ім ізяслаўскім князем трэба лічыць Давыда Усяславіча, а не Васільку Святаславіча. Пасля ж 1128 года, Ізяслаўль як і Полацк трымалі кіеўскія намеснікі, бо Мсціслаў «паслаў мужоў напа гарадах іх». Толькі ў 1132 годзе палачане прагналі кіеўскага намесніка і далі Васільку сталец у Полацку, менавіта пры гэтым Васілька ўспамянуты ўпершыню, а Ізяслаўль тым часам, мусіць, заставаўся ў кіеўскіх руках.
 
Такім чынам, даследчыкі ставяць асобна [[Брачыслаў Ізяслаўскі|Брачыслава Давыдавіча]], ізяслаўскага князя ў 1128 годзе, і Брачыслава, ізяслаўскага князя ў 1158—1160 гадах, якога сумніўна атаясняюць з Брачыславам Васількавічам. Вядома, напэўна, Брачыслаў Давыдавіч разам з бацькам у 1129 годзе быў высланы ў Візантыю. Аднак, як паказвае выпадак Рагвалода-Васіля, які вярнуўся з візантыйскай ссылкі ў 1139 годзе, Брачыслаў Давыдавіч мог вярнуцца з Візантыі і Ізяслаўль быў хутчэй яго отчынай.