Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
Акадэмія навук была на базе навукова-даследчай і культурна-грамадскай установы рэспублікі — [[Інбелкульт|Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт)]] (1922—1928), які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР ад [[13 кастрычніка]] [[1928]].
 
Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося ў [[1 студзеня]] [[1929]] у дзесятую гадавіну ўтварэння [[БССР|Беларускай ССР]]. Першым прэзідэнтам Акадэміі навук стаў гісторык прафесар [[Усевалад Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]]. На дзень адкрыцця штат акадэміі складаў толькі 128 чалавек, з іх 87 навуковых супрацоўнікаў. Аднак з самага пачатку Акадэмія навук стала вядучым навуковым цэнтрам, што ўплываў на эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё рэспублікі. У пачатку [[1941]] у Акадэміі навук працавала каля 750 чалавек. У яе структуры было 12 навукова-даследчых устаноў, з іх 9 інстытутаў.
 
У перыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчынай вайны]] (1941—1945) нармальная дзейнасць акадэміі была перарваная. Частка навукоўцаў працягвала свае даследаванні ў інстытутах Расіі і іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза. Многія супрацоўнікі прынялі ўдзел у ваенных дзеяннях. За годы вайны акадэмія, як і ўся гаспадарка Беларусі, панесла значныя страты. Навуковыя лабараторыі, абсталяванне, будынкі, фонды бібліятэкі былі спаленыя ці разрабаваныя. У [[1945]] агульная колькасць супрацоўнікаў акадэміі складала 360 чалавек.
 
Пасля [[вызваленне Мінска|вызвалення Мінска]] ў ліпені 1944 на пачатак [[1945]] восем інстытутаў акадэміі ўзнавілі сваю дзейнасць, а ў 1951 у Акадэміі навук налічвалася ўжо 29 навукова-даследчых устаноў, з іх 16 інстытутаў. Агульная колькасць супрацоўнікаў дасягнула 1234 чал., у тым ліку ў акадэміі працавалі 33 акадэмікі, 27 членаў-карэспандэнтаў, 55 [[прафесар|прафесароў]] і дактароў навук, 165 кандыдатаў навук. Профіль далейшых навукова-ласледчыхдаследчых работ акадэміі складваўся пад уплывам змяненняў у структуры народнай гаспадаркі рэспублікі, патрэбнасцяў развіцця навукі, склаўшыхся традыцый і наяўнага навуковага патэнцыялу. Развіццё акадэміі і падрыхтоўка спецыялістаў для яе інстытутаў ажыццяўлялася пры падтрымцы ўрадаўўрада ў Беларусі і СССР, а таксама вядучых навуковых цэнтраў Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў былога Савецкага Саюза.
 
У [[1997]] ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 траўня 1997 г. № 281 «Аб Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі» Акадэмія навук была ператворана ў Нацыянальную акадэмію навук са статусам вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі, адказнай за каардынацыю і правядзенне фундаментальных навуковых даследаванняў.
 
[http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=Pd0200007&p2={NRPA} Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7] на НАН Беларусі ўскладзены функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання па некаторых пытаннях фінансавання навуковай і інавацыйнай дзейнасці, развіцця інфарматызацыі і сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, кантролю за эфектыўным выкарыстанняем дзяржаўных сродкаў, што выдзляюцца на фінансаванне навуковых даследаванняў і распрацовак, а таксама правядзення навукова-тэхнічнай экспертызы. У яе склад былі ўключаны [[Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь]], [[Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў]], Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн міжгаліновага машына- і прыборабудавання, [[Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі|Беларускі дзяржаўны навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі]], створаны іншыя арганізацыйныя структуры.
 
За 80-гадовую гісторыю ў НАН Беларусі сфарміраваліся аўтарытэтныя навуковыя школы, выраслі вучоныя з сусветным імем. Імі вырашаны шэраг буйных тэарэтычных і прыкладных праблем у галіне [[матэматыка|матэматыкі]], [[фізіка|фізікі]], [[хімія|хіміі]], [[біялогія|біялогіі]], [[навукі аб Зямлі|навук аб Зямлі]], [[гуманітарныя навукі|гуманітарных]] і сацыяльных навук. Буйныя навуковыя вынікі атрыманыя практычна па ўсіх сфарміраваных напрамках навуковых даследаванняў і распрацовак, шырока вядомыя і атрымалі высокую ацэнку ў Беларусі і за яе межамі. Вынікі даследаванняў акадэмікаў Я. Р. Канавалава (фізіка, 1972), [[Афанасій Андрэевіч Ахрэм|А. А. Ахрэма]] (хімія, 1975), [[Мікалай Аляксандравіч Барысевіч|М. А. Барысевіча]] (фізіка, 1977), [[Фёдар Іванавіч Фёдараў|Ф. І. Фёдарава]] (фізіка, 1980), [[Веніямін Іосіфавіч Вацякоў|В. І. Вацякова]] ([[медыцына]], біялогія, 1986) У. С. Улашчыка (медыцына, біялогія, 1991), кандыдата хімічных навук В. А. Лапінай ([[біяфізіка]], [[біяхімія]], [[1991]]) зарэгістраваны ў якасці [[навуковае адкрыццё|навуковых адкрыццяўадкрыцця]]ў.
 
Па стане на [[1 студзеня|1.1]].[[2013]] у Акадэміі навук працавала звыш 9 тыс. работнікаў, што выконвалі навуковыя даследаванні і распрацоўкі (разам з тэхнікамі, дапаможным і абслугоўваючым персаналам - больш за 16 тыс.). Сярод іх было 459 [[доктар навук|дактароў навук]] і 1707 [[кандыдат навук|кандыдатаў навук]].