Мінскае ваеннае губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
Мінскае ваеннае губернатарства было створана [[13 сакавіка]] [[1812]] напярэдадні вайны з [[Францыя]]й ([[вайна 1812 года]]) і распачатымі ў Мінскай губерні сялянскімі хваляваннямі, а галоўнае — ростам прафранцузскіх настрояў мясцовага карэннага дваранства (у сваёй большасці — каталіцкага). На пасаду мінскага ваеннага губернатара быў прызначаны [[камендант]] [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасці]] генерал-маёр атрылерыі [[Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў]] (1758—1852), які павінен быў назіраць за мясцовай адміністрацыяй, палітычнымі настроямі мясцовага насельніцтва, падаўляць сялянскія выступлені, чыніць [[ваенны суд]]. Ён падпарадкоўваўся Галоўнакамандуючаму Дзеючай арміяй. У пачатку вайны з французамі летам [[1812]] камандзір II расійскай арміі генерал [[Пётр Іванавіч Баграціён|Пётр Баграціён]] прызначыў Гаўрыіла Ігнацьева на пасаду [[Бабруйская крэпасць|бабруйскага ваеннага губернатара]] (1812), улада якога распаўсюджвалася на [[горад Бабруйск|Бабруйск]] і акругу. Пасля вайны Ігнацьеў працягваў быць мінскім ваенным губернатарам. Пасада і мінскае ваеннае губернатарства было скасавана [[15 сакавіка]] [[1815]].
<gallery perrow=5>
File:Document of Minsk military governorship office - 11 September 1814 AD.jpg|Зварот мінскага ваеннага губернатара [[Гаўрыіл Аляксандравіч Ігнацьеў|Гаўрыіла Ігнацьева]] да [[Прадвадзiцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] графа [[Міхал Рафалавіч Ракіцкі|Міхала Ракіцкага]], 11 верасня 1814 г.
</gallery>
 
== Мінскае часовае ваеннае губернатарства (1831—1832, 1861—1862, 1863—1864) ==
[[File:Polnoe sobranie zakonov Rossijskoj imperii. Sobranie 2. Tom 7. Otdelenie 1 nr 5726 - p 822.jpg|thumb|Указ 4 лістапада 1832 г. ''Аб прызначэнні новага тэрміну для кантрактаў<ref>«Кантрактамі» у літоўска-беларускіх губернях называліся гаспадарчыя з'езды дваран.</ref> у Мінскай губерні і аб заснавані ў Мінску ў той жа час ярмаркі.'' Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор 2, Т. 7, аддз. 1, №5726.]]