Беларускае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: афармленне
Радок 40:
Сваім указам ад [[18 ліпеня]] [[1840]] расійскі імператар [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалай I]] перайменаваў Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні ў адпаведна Віленскую і Гродзенскую губерні, а Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні — у Віцебскую і Магілёўскую губерні<ref>Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678.</ref>: імператарам загадвалася пісаць губерні (Літоўска-Віленскую, Літоўска-Гродзенскую, Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Віцебскую<ref>Мінская губерня ва ўказе не ўпаміналася, бо не мела азначэння «Літоўская» ці «Беларуская» у сваёй афтцыйнай назве.</ref>) проста — па назве губернскага цэнтру («Віленская губерня», «Гродзенская губерня», «Віцебская губерня», «Магілёўская губерня»), без азначэнняў «Літоўская» ці «Беларуская» і без менавання іх сукупна як адпаведна «літоўскія губерні» і «беларускія губерні» ва ўрадавым справаводстве.
 
У рамках створанага ў [[1823]] [[Віцебскае генерал-губернатарства|«Віцебскага генерал-губернатарства]]» (1823—1856), якое ахоплівала Беларуска-Віцебскую, Беларуска-Магілёўскую, Смаленскую і Калужскую губерні, у паўсядзённай мове чыноўнікаў правінцыі і сталіцы Магілёўская і Віцебская губерні афіцыйна-бюракратычна і неафіцыйна сукупна называліся (нават пасля [[18 ліпеня]] [[1840]]) як «беларускія губерні», што не распаўсюджвалася на Смаленскую і Калужскую губерні, а само Віцебскае генерал-губернатарства называлася «беларускім»<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 196.</ref>. Акрамя таго, у справаводстве Сената Расійскай імперыі назва «белорусские губернии» у адносінах да Віцебскай і Магілёўскай ужывалася, нягледзячы на загад Мікалая I ад 18 ліпеня 1840, на працягу ўсяго стагоддзя да [[1890]]-х гг.<ref>[[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|''Цьвікевіч, А.'']] «Западно-руссизм»... С. 15.</ref><ref>У Расійскай імперыі ў 1841—1917 надрукавана каля 190 кніжак і брашур са словам «Белоруссия» на тытуле: у 1853—1856 выйшла кніга Паўла Шпілеўскага «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю»; у 1855 — Міхаіла Без-Карніловіча «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии»; у 1857 — Восіпа Турчыновіча «Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен» і г.д. Прычым тэрмін «Беларусь» («Белоруссия») у кнігах Шпілеўскага, Без-Карніловіча, Турчыновіча і многіх іншых датычыўся толькі Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Гл.: [[Алег Латышонак|''Латышонак, А.'']] Гісторыя Беларусі... С. 65.</ref>.
 
Пасада віцебскага, магілёўскага і смаленскага генерал-губернатара была скасавана паводле ўказа Сената ад 17 (29) лютага 1856.
 
== Спіс генерал-губернатараў, ваенных губернатараў ==
=== Беларускія генерал-губернатары (1772—1796) ===