Беластоцкае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: арфаграфія
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 4:
Неабходнасць стварэння часовага генерал-губернатарства была выклікана ростам грамадскай напружанасці ў рэвалюцыйную пару і верагоднасцю разбуральных выступленняў насельніцтва ў [[Горад Беласток|Беластоку]] і павеце. У [[1905]] у сувязі з мітынгамі, беспарадкамі, тэрарыстычнымі актамі (у тым ліку, супраць мясцовай паліцыі і рэлігійных працэсій), сутычкамі паміж яўрэямі і [[чарнасоценцы|чарнасоценцамі]] было ўведзена ваеннае становішча і, адпаведна, створана часовае генерал-губернатарства. У тыя часы Беласток быў даволі вялікім цэнтрам для статуса павятовага горада — каля 80 тысяч жыхароў, палову з якіх складалі [[яўрэі]]. У горадзе мелася да 150 фабрык і заводаў, на якіх вырабляліся скуры, воўна і сукно, а рабочыя былі вельмі актыўнай праслойкай, зрабіўшай Беласток значным цэнтрам рэвалюцыйных і [[анархізм у Расіі|анархісцкіх]] арганізацый, у тым ліку [[Бунд]]а. Акрамя таго, рэвалюцыйныя арганізацыі і атрады яўрэйскай самаабароны мелі шмат зброі, якую выкарыстоўвалі як супраць чыноўнікаў і ўрадавых войскаў, так і ў барацьбе паміж сабой.
[[Файл:Pogrom_bialystok2.jpg|thumb|[[Беластоцкі пагром]] 1-3 чэрвеня 1906 г. Малюнак]]
Улада беластоцкага часовага генерал-губернатара («часовага генерал-губернатара Беластока і павета») распаўсюджвалася на Беласток і акругу. У Беласток былі сцягнуты з лагераў (якія знаходзіліся ў 2-3 кіламетрах ад горада) 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі<ref>61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі былі складовымі часткамі [[16-я пяхотная дывізія (Расія)|16-й пяхотнай дывізіі]] — пяхотнага злучэння ў складзе [[6-ы армейскі корпус (Расія)|6-га армейскага корпуса]] Расійскай імперыі. Штабам дывізіі быў Беласток.</ref>, а таксама Харкаўскія і Марыупальскія драгуны, эскадрон данскіх казакоў і рота з [[Асавец (крэпасць)|крэпасці Асавец]], прывезены кулямёты. На пасаду часовага генерал-губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Іван Венядзіктавіч Багаеўскі]], начальнік [[16-я пяхотная дывізія (Расія)|16-й пяхотнай дывізіі]] ў Беластоку, якому, аднак, не ўдалося прадухіліць 1-3 чэрвеня 1906 маштабны [[Беластоцкі пагром|пагром яўрэяў у Беластоку]] — пасля забойства ў горадзе [[28 мая]] [[1906]] яўрэйскімі анархістамі беластоцкага паліцмейстара [[Павел Паўлавіч Дзергачоў|Паўла Паўлавіча Дзергачова]] (1866—1906). Беластоцкі пагром выклікаў напады атрадаў яўрэйскай самаабароны ў адказ. У Беласток [[2 чэрвеня]] [[1906]] прыехаў [[губернатары Мінскай губерні|гродзенскі губернатар]] (1906—1906) [[Уладзімір Канстанцінавіч Кістэр]] і склікаў лідараў яўрэйскай суполкі, каб паўплываць на ўсталяванне спакою, аднак рост напружанасці ў горадзе працягваўся.