Класічная механіка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 78 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11397 (translate me)
Радок 1:
{{Класічная механіка}}
'''Класічная меха́ніка''' — [[механіка]], якая зыходзіць з класічных уяўленняў аб [[прастора|прасторы]] і [[час]]е і мае сваёй асноваю [[Еўклідава геаметрыя|Еўклідаву геаметрыю]] і [[законы Ньютана]]. У [[XIX стагоддзе|XIX]] — [[XX стагоддзе|XX стст.]] была выяўлена памылковасць некаторых базавых палажэнняў класічнай механікі. Але, нягледзячы на гэта, законы класічнай механікі з добрай ступенню дакладнасці апісваюць рух [[макраскапічнае цела|макраскапічных цел]]. Класічная механіка з'яўляецца адной з дзвюх асноўных падгалін [[механіка|механікі]], якая мае справу з наборам фізічных законаў, якія апісваюць рух целаў пад дзеяннем сістэмы сіл. Вывучэнне руху цел існуе здаўна, што робіць класічную механіку адным з найстарэйшых і найбуйнейшых суб'ектаў у галіне [[навука|навукі]], [[тэхніка|тэхнікі]] і [[тэхналогія|тэхналогіі]].
[[Выява:Kraefte am Fadenpendel groß.svg|thumb|злева|200px|[[Матэматычны маятнік]] — тыповы выпадак класічнай механікі]]
Класічная механіка апісвае рух макраскапічных аб'ектаў: ад снарадаў да частак [[машына]]ў, а таксама астранамічныя аб'екты, як [[касмічны карабель|касмічныя караблі]], [[планета|планеты]], [[зорка|зоркі]] і [[галактыка|галактыкі]]. Акрамя таго, дысцыпліна мае спецыялізацыі ў межах такіх суб'ектаў, як [[газ]]ы, [[вадкасць|вадкасці]], [[цвёрдае рэчыва|цвёрдыя рэчывы]], і іншыя канкрэтныя падтэмы. Класічная механіка забяспечвае надзвычай дакладныя вынікі, пакуль вобласць даследаванняў абмяжоўваецца буйнымі аб'ектамі, а хуткасці не набліжаюцца да [[хуткасць святла|хуткасці святла]]. Калі разглядаемыя аб'екты досыць малыя, становіцца неабходным увесці іншыя галіны механікі, як [[квантавая механіка|квантавую механіку]], якая мае законы фізікі, звязаныя з атамнай прыродай матэрыі, [[карпускулярна-хвалевы дуалізм|карпускулярна-хвалевым дуалізмам]] [[атам]]аў і [[малекула]]ў. Пры [[Рэлятывісцкая хуткасць|рэлятывісцкіх хуткасцях]] класічная механіка ўзмацняецца [[спецыяльная тэорыя рэлятыўнасці|спецыяльнай тэорыяй рэлятыўнасці]]. [[Агульная тэорыя рэлятыўнасці]] аб'ядноўвае спецыяльную тэорыю адноснасці з [[Закон сусветнага прыцягнення|законам Ньютана]] сусветнага прыцягнення.
 
Тэрмін «класічная механіка» быў прыдуманы напачатку [[XX стагоддзе|XX стагоддзя]] для апісання сістэмы фізікі, распачатай [[Ісак Ньютан|Ісаакам Ньютанам]] і многімі яго сучаснікамі-натурфілосафамі, якая грунтуецца на ранейшых астранамічных тэорыях [[Іаган Кеплер|Іагана Кеплера]], якія ў сваю чаргу былі заснаваныя на дакладных назіраннях [[Ціха Брагэ]] і наземных даследаваннях руху снарада [[Галілеа Галілей|Галілея]]. З таго, што гэтыя аспекты фізікі былі распрацаваны задоўга да з'яўлення квантавай механікі і тэорыі рэлятыўнасці, некаторыя крыніцы выключаюць тэорыю рэлятыўнасці [[Альберт Эйнштэйн|Эйнштэйна]] з гэтай катэгорыі. Аднак шэраг сучасных крыніц сапраўды ўключаюць у паняцце рэлятывісцкую механіку, якая, на іх думку, уяўляе сябой класічную механіку ў яе найбольш развітай і найбольш дакладнай форме.
 
Пачатковы этап у развіцці класічнай механікі часцяком называюць ньютанаўскай механікай; ён звязаны з фізічнымі паняццямі і матэматычнымі метадамі, вынайдзенымі самім Ньютанам, паралельна з [[Готфрыд Лейбніц|Лейбніцам]], і іншымі вучонымі. Пазней былі распрацаваны больш абстрактныя і агульныя метады, якія прывялі да перафармулёўкі класічнай механікі, вядомай як [[механіка Лагранжа]] і [[гамільтанаўская механіка]]. Гэтыя дасягненні былі зробленыя ў асноўным у [[XVIII стагоддзе|XVIII]] і [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзях]], і яны прайшлі па сутнасці па-за рамкамі працы Ньютана, у прыватнасці, за кошт выкарыстання [[аналітычная механіка|аналітычнай механікі]].
 
Асноўныя раздзелы і паняцці класічнай механікі:
Радок 13 ⟶ 19:
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Прынцып далёкадзеяння]]
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Classical mechanics}}
 
{{Раздзелы механікі}}