Днепра-дзяснінская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Днепра-дзяснінская культура''', ''сожская культура'' — археалагічная культура эпохі [[мез...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Днепра-дзяснінская культура''', ''сожская культура'' — археалагічная культура эпохі [[мезаліт]]у ({{Не перакладзена 3|8 тысячагоддзе да н.э.|VIII|ru|VIII тысячелетие до н. э.}} — {{Не перакладзена 3|5 тысячагоддзе да н.э.|V-е тыс. да н.э.|ru|V тысячелетие до н. э.}}). Першыя звесткі аб помніках днепра-дзвінскай культуры з’явіліся у 1920-я г. паводле даследаванняў М. Я. Рудзінскага і К. М. Палікарповіча ў басейнах рэк [[Дзясна]] і [[Сож]]. Арэал распаўсюджання помнікаў і характэрныя рысы культуры вылучаны У. П. Ксяндзовым у сярэдзіне 1980-х г., першапачаткова ім выкарыстоўвалася іншая назва — верхнедняпроўская культура. Арэал культуры ўключае больш за 30 помнікаў на верхнім [[Рака Дняпро|Дняпры]], [[Рака Бярэзіна|Бярэзіне]], [[Рака Сож|Сажы]], [[Рака Прыпяць|Прыпяці]], [[Рака Дзясна|Дзясне]] і ў Падзвінні. На фоне суседніх мезалітычных культур лясной зоны Усходняй Еўропы ([[Бутаўская культура|бутаўскай]], [[Фэнская культура|фэнскай]], [[Кундская культура|кундскай]], [[Кудлаеўская культура|кудлаеўскай]], [[Яніславіцкая культура|яніславіцкай]]) днепра-дзяснінская вылучаецца шэрагам характэрных рыс крамянёвага інвентару, якія прасочваюцца на працягу ўсяго перыяду яе развіцця. Тэхніка расшчаплення крэменю заснавана на падпрызматычным, пірамідальным, падканічным нуклеусе пры наяўнасці аморфных і сплошчаных форм з-за моцнай спрацаванасці. Нуклеусы адна- і двухпляцовачныя, аднабаковага зняцця, пляцоўкі гарызантальныя альбо злёгку скошаныя. У крамянёвым інвентары праяўляюцца як свідэрскія, так і лінгбійскія рысы. Аблічча дадзенай культуры вызначаюць наканечнікі стрэл. Найбольш распаўсюджаны чаранковыя (тронкавыя) постсвідэрскія, або «хвалібогавіцкія». Асноўная іх асаблівасць — рэзкае вылучэнне чаранка (тронкі) выемкамі па абодвух краях нарыхтоўкі, якія апрацаваны крутой альбо паўкрутой рэтушшу з боку спінкі альбо з брушка і плоскай рэтушшу з брушка. Другі тып постсвідэрскіх наканечнікаў прадстаўляюць івалісныя — лістападобнай формы наканечнікі, насад якіх толькі намячаўся рэтушшу па абодвух краях і апрацоўваўся плоскай рэтушшу з брушка. Менш распаўсюджаны чаранковыя (тронкавыя) сіметрычныя і чаранковыя (тронкавыя) асіметрычныя, а таксама наканечнікі з бакавой выемкай. Кожны тып наканечнікаў сустракаецца на помніках суседніх фінальнапалеалітычных і мезалітычных культур, што тлумачыцца агульнасцю іх паходжання, узаемаўплывам і аднолькавым ладам жыцця першабытных людзей. Пры ўзаемадзеянні насельніцтва 2 культурных традыцый — [[Свідэрская культура|свідэрскай]] і [[Культура Лінгбі|лінгбійскай]] — утварылася новае этнакультурнае адзінства — днепра-дзяснінская культура, чым і тлумачыцца наяўнасць у інвентары яе паселішчаў постсвідэрскіх, сіметрычных і асіметрычных наканечнікаў.

Вылучаюцца 2 храналагічныя групы помнікаў. Найбольш раннюю групу ўтвараюць паселішчы [[Баркалабава]] і [[Смячка]] ([[Быхаўскі раён|Быхаўскага раёна]]), [[Каралёва Слабада]] Светлагорскага([[Светлагорскі раёнараён]]), [[Шыхаў]] ([[Жлобінскі раён|Жлобінскага раёна]]), [[Вёска Раска|Раска]], [[Чыжаха]] ([[Бярэзінскі раён|Бярэзінскага раёна]]). Да 2-й храналагічнай групы належаць [[Берагавая Слабада]] ([[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага раёна]]), [[Гарадзішча-2]] ([[Бярэзінскі раён|Бярэзінскага раёна]]), [[Навабыхаў]], [[Рдыца]], [[Тайманава]] ([[Быхаўскі раён|Быхаўскага раёна]]) на Дняпры, [[Гарадок-4]] ([[Жлобінскі раён|Жлобінскага раёна]]), [[Краснаўка]] ([[Светлагорскі раён|Светлагорскага раёна]]), [[Глівін]] ([[Барысаўскі раён|Барысаўскага раёна]]) на Бярэзіне, [[Кліны-2]] Слаўгарадскага([[Слаўгарадскі раёнараён]]), [[Вёска Горкі, ЧэрыкаўскагаЧэрыкаўскі раёнараён|Горкі]] ([[Чэрыкаўскі раён]]) на Сажы, [[Загорыны-1]] Мазырскага([[Мазырскі раёнараён]]), [[Дарашэвічы]] ([[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёна]]) на ніжняй Прыпяці, Гарадок [[Вёска Гарадок, Чашніцкі раён|ЧашніцкагаГарадок]] раёна([[Чашніцкі раён]]) ўу Падзвінні. Насельніцтва днепра-дзяснінскай культуры двлодало пачатак [[Верхнедняпроўская культура|верхнедняпроўскай неалітычнай кулььтурыкультуры]].
 
== Літаратура ==