Заходні Берлін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 51 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q56036 (translate me)
др clean up, replaced: Бэрлін → Берлін, і у → і ў (2), ІІ → II using AWB
Радок 95:
}}
[[File:Wberlin transport 78.jpg|thumb|Заходні Берлін на карце (1978)]]
'''Заходні Берлін''' (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) — асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі [[Берлін]]а. Заходні БэрлінБерлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй [[ГДР]], якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласнаўласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).
 
Плошча 480 км², Быў падзелены на 12 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва 1,9 млн чал. (1987).
 
== Гісторыя ==
Утвораны пасля [[Другая сусветная вайна|ІІII сусветнай вайны]]. Статус Заходняга Берліна ў перыяд яго існавання вызначаўся сукупнасцю чатырохбаковых дагавораў СССР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі ([[Ялцінская канферэнцыя]]). Органы ўлады Заходняга Берліна былі падкантрольныя ваеннай адміністрацыі акупацыйных улад.
 
23.6.1948 на Заходні Берлін пашырылася грашовая рэформа, праведзеная ў Заходняй Германіі. У адказ на гэта 24.6.1948 СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні). Увесь гэты час жыццядзейнасць Заходняга Берліна праз «[[паветраны мост]]» забяспечвала авіяцыя саюзнікаў. 5.12.1948 у Заходнім Берліне праведзены выбары ў гарадскі парламент, 1.10.1950 прынята асобная заходнеберлінская канстытуцыя. У 1961 па рашэнню ўрада ГДР узведзена сістэма ўмацаванняў уздоўж мяжы Заходняга Берліна ([[Берлінская сцяна]]).
 
У 1971 прынята 4-баковае пагадненне, якое ўрэгулявала статус Заходняга Берліна як асобнай палітычнай адзінкі. У адрозненне ад Усходняга Берліна, які уваходзіўўваходзіў у Германскую Дэмакратычную Рэспубліку і з'яўляўся, больш за тое, яе сталіцай, Заходні Берлін не быў часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія, ён не лічыўся федэральнай зямлёй, яго прадстаўнікі не мелі права голасу ў бундэстагу, а грамадзяне былі вызваленыя ад воінскай павіннасці. Вярхоўнай уладай у горадзе з'яўлялася трохбаковая ваенная камендатура. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляла палата дэпутатаў (парламент), што выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады, выканаўчую — Сенат Берліна (урад) на чале з кіруючым бургамістрам. Канстытуцыя ФРГ тут не дзейнічала, тым не менш, Заходні Берлін выкарыстоўваў у якасці валюты нямецкую марку ФРГ. Існаваў наземны і паветраны калідор, які злучаў Заходні Берлін і ФРГ.
 
Заходні Берлін быў буйным прамысловым цэнтрам — (машынабудаванне, хіміка-фармацэўтычная, харчовая, швейная прамысловасць). Асноўны знешнегандлёвы партнёр — ФРГ. Пасля аб'яднання ГДР і ФРГ (3.10.1990) асобны статус Заходняга Берліна скасаваны, абедзве часткі Берліна зліліся.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Германіі]]
[[Катэгорыя:Горад Берлін]]
 
{{Normdaten
Радок 120 ⟶ 117:
|WP=
}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Германіі]]
[[Катэгорыя:Горад Берлін]]