Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі''' (нар. {{ДН|5|2|1964}}, {{МН|Мінск||}}) — беларускі [[гісторык]], даследчык мытнай справы.
 
Скончыў гістарычны факультэт [[БДУ]] (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 года вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы». Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш. У 2010 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011). Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча [[Беларускі ПЭН-цэнтр|Беларускага ПЭН-цэнтру]] (2013).
 
== Выбраная бібліяграфія ==