Гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
main|Рэч Паспалітая
Радок 43:
На ўсходняй частцы тэрыторыі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і адрачэння Мікалая II дзейнасць старога дзяржаўнага апарату была паралізаваная, як паўсюль у Расійскай імперыі. Пачалася палітызацыя, стыхійная дэмакратызацыя і анархізацыя жыцця.
 
Незалежніцкія настроі ў беларускім руху ў значнай ступені былі выкліканы палітыкай Часовага ураду Расіі, які не хацеў лічыцца з патрабаваннямі беларускіх арганізацый аб наданні Беларусі статуса аўтаноміі ў складзе Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, а таксама палітыкай Савета Народных Камісараў Расіі, які вёў перагаворы з Германіяй аб лёсе Беларусі без удзелу ў іх прадстаўнікоў беларускага народу. Незалежніцкія тэндэнцыі ўзмацніліся пасля разгону Усебеларускага з'езду і пасля таго, як З-і Усерасійскі з'езд Саветаў (студзень 1918) ухваліў гэты разгон.
'''...'''
 
[[25 сакавіка]] Усебеларускі кангрэс абвясціў [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускую Народную Рэспубліку]]. Пасля таго як германскія войскі, якія акупіравалі Беларусь падчас [[1СВ|1-ай Сусветнай вайны]], пакінулі краіну ў снежні 1918, была створаная аб'яднаная [[Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка]]. Услед за наступам [[Польшча|Польшчы]] ў 1919 і недоўгачасовай вайной паміж Польшчай і [[Савецкая Расія|Савецкай Расіяй]] у 1920 Беларусь была ізноў падзеленая паводле [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскага мірнага дагавору]] ([[18.3]].[[1921]]). Каля 100 тыс. км² тэрыторыі Беларусі адышло да Польшчы, на астатняй тэрыторыі (107 тыс. км²), дзе пражывалі каля 5 млн. беларусаў, была абвешчаная [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка]] (БССР), якая ў [[1922]] увайшла ў [[СССР]].