Гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
main|Вялікае княства Літоўскае
Радок 18:
У кан. [[9 ст.|9]] - пач. [[10 ст.|10]] ст. пачалося засяленне на гэтую тэрыторыю [[Славяне|славян]]. Пасля рассялення ўсходніх славян і стварэння [[Русь|Русі]] ўзніклі два княства - [[Тураўская зямля|Тураўскае]] і [[Полацкая зямля|Полацкае]]. Можна казаць аб тым, што Полацкае княства — гэта арэал рассялення крывічоў-палачан, а Тураўскае - дрыгавічоў.
 
Пад 980 годам упершыню ўзгадваюцца першыя князі - [[Рагвалод]] у [[Полацк]]у і [[Тур]] у [[горад Тураў|Тураве]]. Кіеўскі князь [[Уладзімір Святаславіч]] захапіў Полацк і ўзяў за жонку яго дачку [[Рагнеда|Рагнеду]], з якой звязана вядомая легенда. Потым [[Уладзімір]] аддаў Рагнедзе Полацкае княства як яе вотчыну. Яе сын [[Ізяслаў Уладзіміравіч]] быў пасаджаны спачатку ў Ізяслаўле (цяпер Заслаў), а затым, пераведзены ў Полацк. З 1001 (па другіх звестках, 1003) годзе полацкім князям стаў [[Брачыслаў Ізяславіч]]. У 1044 годзе полацкім князям стаў [[Усяслаў Брачыславіч]] (1044-1101). Пры ім Полацкае княства дасягнула свайго росвкіту. Полацк у гэты час стаў асноўным сапернікам Кіева. У 1066 Усяслаў нават захапіў Ноўгарад. У 1067 г. адбылася Нямігская бітва. Гэта была першая летапісная звестка пра [[Менск]]. З-за таго, што супраць Усяслава выступілі амаль усе князі Русі, ён не здолеў перамагчы ў гэтай бітве. На Дняпры ля датоку ў яго ракі Аршыцы (''Ръши'') ён падманам быў узяты ў палон і адвезены ў Кіеў. У Полацку быў пасажаны сын Ізяслава Мсціслаў, які хутка памёр і Ізяслаў пасадзіў у Полацк іншага свайго сына - Святаполка. 15 верасня 1068 г. у Кіеве гараджане паднялі мяцеж супраць свайго князя Ізяслава. Гараджане вызвалілі Усяслава з турмы (поруба) і запрасілі яго на кіеўскае княжанне. Усяслаў стаў вялікім князям кіеўскім - [[de jure]] гаспадаром усёй Русі. Але o 1069 г. Ізяслаў з войскам польскага караля [[Балеслаў I Храбры|Балеслава]] рушыў на Кіеў. Кіеўляне сабралі войска, але Усяслаў уцёк у Полацк. Хутка ён быў выгнаны з Полацка і знаходзіўся ў невядомым месцы, магчыма ў водзі, бо на чале водскага войска ён хадзіў на Ноўгарад, але быў разбіты ў бітве на р. Гзені найгародцамі на чале з Глебам Святаславічам.
Пасля гэтага Усяслаў на два гады знік з гістарычнай сцэны. Але ў 1071 г. ён нечакана з'явіўуся ля Полацка і выгнаў адтуль Святаполка і зноў пачаў княжыць у Полацкім княстве. Пасля гэтага хадзіў супраць Яраполка, але той каля Галацічаска разбіў полацкае войска.
У 1078 г. Усяслаў напаў на Смаленск і спаліў яго. Уладзімір Манамах, каб адпомсціць Усяславу, разарыў Лукомль, Лагойск і Друцк. У 1084/85 Уладзімір Манамах разам з качэўнікамі-полаўцамі захапіў Менск і забраў усё насельніцтва горада ў палон.