Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
 
===Жытло===
[[File:Meyjarhof 02.jpg|thumb|Ісландская дзярновая хаціна]]
[[Ісландыя]] да нашых дзён з'яўляецца адной з найменш шчыльна населеных краін у свеце. Найлепш заселены [[бераг|прыбярэжныя]] [[раўніна|раўніны]], у цэнтры [[востраў|вострава]] — [[даліна|даліны]]. [[горад|Гарады]] як цэнтры [[рамяство|рамяства]] і [[гандаль|гандлю]] доўгі час былі не вядомы. У эпоху [[сярэднявечча]] гандаль нават не быў асобым прафесійным заняткам. Ім займаліся рыбакі і сяляне, у асноўным калі жадалі прадаць або абмяняць наўнынаяўны тавар<ref>[http://www.hurstwic.org/history/articles/daily_living/text/Towns.htm#town_line hurstwic.org]</ref>. Паселішчы з некалькіх гаспадарак узнікалі на беразе мора ў месцах, спрыяльных для лову [[рыбы]] і кабатажнага суднаходства. Паколькі сухапутныя шляхі былі не развітыя, толькі грабныя [[лодка|лодкі]], якія плавалі ўздоўж берага, звязвалі розныя часткі Ісландыі.
 
Асноўным відам паселішча з часоў перасялення з'яўляліся [[хутар]]ы. Яны звычана будаваліся на схілах [[гара|гор]] і ўзвышшаў каля крыніц пітной [[вада|вады]]. На старажытных хутарах хатнюю жывёлу часцяком трымалі ў доме разам з людзьмі або каля дома. Пазней пачалі будаваць для яе загоны і зімовыя хованкі. На хутарах жылі пашыраныя [[сям'я|сем'і]], на чале якіх стаялі гаспадары. Акрамя блізкіх сваякоў, такія сем'і ўключалі работнікаў (сталых і сезонных) і госцяў.
 
З-за адсутнасці ў Ісландыі сапраўдных [[лес|лясоў]] драўніна каштавала даволі дорага і не магла служыць асноўным будаўнічым матэрыялам, як тое было на радзіме перасяленцаў у [[Нарвегія|Нарвегіі]]. [[Ісландцы]] навучыліся будаваць жытло з [[дзёран|дзёрну]].
 
==Мова==