Ціт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Сын [[Веспасіян]]а і Флавіі Даміцылы, атрымаў выхаванне пры двары [[Клаўдзій|Клаўдзія]] і быў сябрам [[Нерон]]а. Насупор гэтаму, не стаў на троне «другім Неронам», а выдзяляўся адукаванасцю, дабрынёю і шчодрасцю<ref>Спяваў, граў на [[кіфара|кіфары]]. «Мяккасць» Ціта апяваецца ў оперы Моцарта «Ціт».</ref>.
 
Яго ваенная кар'ера пачалася ў Германіі і Брытаніі, дзе ён вылучыўся, займаючы пасаду ваеннага трыбунала. Калі імператар Нерон накіраваў яго бацьку ва ўзбунтаваную Іудзею, Ціт паехаў туды разам з бацькам, атрымаў у камандаванне легіён і дапамог свайму бацьку пракласці шлях да дзяржаўнай улады. У 69 стаў галоўнакамандуючым рымскага войска ў Палесціне ў час вайны з іудзеямі. У 70 Ціт захапіў Іерусалім і разбурыў яго, праявіўшы пры гэтым выключную жорсткасць. За час знаходжання ў Палесціне ажаніўся на прыгажуні [[Бераніка, царыца іудзейская|Бераніцы]], дачцы [[Ірад Агрыпа|Ірада Агрыпы]], і сястры [[Ірад Агрыпа II|Ірада Агрыпы II]], іудзейскіх цароў, але з-за палітычных меркаванняў расстаўся з ёю, калі заняў трон<ref>Партрэты...</ref>. Вяртаннем Ціта ў Рым з пышным [[трыумф]]ам было адсвяткавана ўціхаміранне Іудзеі. У 73 г. Ціт стаў сакіраўніком свайго бацькі і ад яго імя вёў барацьбу з арыстакратычнай сенатарскай апазіцыяй. Зай-маў пасаду прэфекта (начальніка) гвардыі. Бязлітаснае знішчэнне асоб, якія выклікалі ў яго падазрэнне, яшчэ пры жыцці бацькі рабілі яго імя ненавісным у Рыме. У мэтах прымірэння з падданымі Ціт, стаўшы імператарам, пачаў кіраваць імперыяй сумесна з сенатам, сурова караў даносчыкаў, схіляў да сябе народ раскошнымі пабудовамі і гульнямі.
 
Праўленне Ціта было азмрочана [[вулкан Везувій/вывяржэнне 79|вывяржэннем Везувія]] ([[79]]) і гібеллю гарадоў [[горад Пампеі|Пампеі]] і [[горад Геркуланум|Геркуланум]], пажарам Рыма і эпідэміяй. У [[80]] Ціт асвяціў новы [[амфітэатр]] [[Калізей, Рым|Калізей]], будаваць які пачаў яшчэ яго бацька і новыя [[тэрмы]], што атрымалі яго імя. Па яго смерці была збудаваная [[арка Ціта]], на якой быў выяўлены [[трыумф, звычай|трыумф]] пасля перамогі ў [[Іудзейская вайна|Іудзейскай вайне]] і здабыча з [[Іерусалімскі храм|Іерусалімскага храму]].