Ісландцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
 
З-за адсутнасці ў Ісландыі сапраўдных [[лес|лясоў]] драўніна каштавала даволі дорага і не магла служыць асноўным будаўнічым матэрыялам, як тое было на радзіме перасяленцаў у [[Нарвегія|Нарвегіі]]. Ісландцы навучыліся будаваць жытло з [[дзёран|дзёрну]]. Спачатку ўзводзіўся доўгі чатырохкутны [[фундамент]] з [[прыродны камень|камянёў]]. На іх ставіліся драўляныя слупы, якія злучалі жэрдкамі і такім чынам ператваралі ў [[каркас]]. Слупы ставіліся на камяні і знутры хаціны, каб потым ператварыць іх ў аснову для лаў і сядзенняў. Дзёран назапашваўся загадзя. Яго зразалі з зямлі ў выглядзе доўгіх палос, чысцілі ад [[глеба|глебы]] і скручвалі ў форме своеасаблівых [[цэгла|цаглін]]. Гэтымі цаглінамі абкладвалі каркас. Дах пакрывалі [[сена]]м або карою, потым зверху накладвалі дзёран. У даху рабіліся шырокія адтуліны для выхаду [[дым]]у ад агменя<ref>[http://www.hurstwic.org/history/articles/daily_living/text/Turf_Houses.htm hurstwic.org]</ref>. Такія каціны былі знутры даволі вільготныя, але імі карысталіся доўгі час, пакуль ў [[19 стагоддзе|XIX]] - пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. не з'явіліся хаціны з [[імпарт]]аванай драўніны на высокіх каменных фундаментах.
 
==Кухня==
Ісландская нацыянальная [[кулінарыя|кухня]] заснавана на прыгатаванні даступных у гэтай паўночнай краіне інгрыдыентаў. У ёй шмат страў з [[малако|малака]], [[мяса]] і [[рыбы]]. З малочных прадуктаў асабліва вылучаецца ''skyr''. Гэта вадкі густы [[тварог]] з абястлушчанага малака, які атрымоўваюць шляхам [[закісанне|закісання]]. Ісландцы яго параўноўваюць з папулярным у іншых краінах [[ёгурт]]ам, аднак традыцыя вытворчасці ''skyr'' значна старэйшая. Ісланды лічаць, што гэты прадукт быў добра вядомы ўжо [[вікінгі|вікінгам]]<ref>[http://www.skyr.com/about_skyr.html skyr.com]</ref>. З мяса найбольшай папулярнасцю карыстаецца [[бараніна]], але таксама ужываюць [[ялавічына|ялавічыну]], мяса [[кіты|кітоў]], [[Конь свойскі|коняў]], [[Паўночны алень|аленяў]], дзікіх [[птушкі|птушак]] і г. д. Распаўсюджаная [[гародніна]] — [[бульба]], [[капуста]], [[шчаўе]], [[рэвень|рабарбар]]<ref>[http://www.travelandleisure.com/articles/in-search-of-icelands-nordic-cuisine Shane Mitchell, In Search of Iceland's Nordic Cuisine]</ref>. Рыбныя стравы найчасцей гатуюць з [[траска|траскі]].
 
У сучаснай Ісландыі існуе сапраўдны культ [[экалогія|экалагічна]] чыстай ежы. Імпарт многіх харчовых прадуктаў, у тым ліку генетычна мадыфікаваных, забаронены<ref>[http://www.icelandnaturally.com/culture/food/nr/9 icelandnaturally.com]</ref>.
 
==Мова==