Гаструла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Файл:Gastrulation.png|thumb|200px|Адзін з механізмаў гаструляцыі — інвагінацыя '' <br />1 — бластула, <br />...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Gastrulation.png|thumb|200px|Адзін з механізмаў гаструляцыі — інвагінацыя '' <br />1 — бластула, <br />2 — гаструла.'']]
'''Гаструла''' ({{lang-novolat|gastrula}}, ад {{lang-grc|γαστήρ}} — страўнік, чэрава) — адна з стадый зародкавага развіцця мнагаклетачных жывёл. Зародак на стадыі гаструлы мае двухслаёвую сценку і поласць (гастрацэль), стасуецца з вонкавым асяроддзем пры дапамозе адтуліны - бластапора. Вонкавая сценка называецца [[эктадэрма]], унутраная - [[энтадэрма]]. Гэта першасныя зародкавыя лісткі. У склад энтадэрмы, радзей эктадэрмы спачатку ўваходзіць і матэрыял сярэдняга лістка - мезадэрмы. Да канца гаструляцыі мезадэрма вылучаецца ў самастойны пласт, і зародак ператвараецца з двухслаёвы ў трохслаёвы. Пераход ад бластулы да гаструлы ў розных жывёл адбываецца па-рознаму. На стадыі гаструлы могуць быць ужо выяўленыя некаторыя адрозненні ва ўласцівасцях зародкавых лісткоў, якія папярэднічаюць іх марфалагічнаму дыферэнцыяванню. Адрозненні ў будове зародкаў розных жывёл на гэтай стадыі развіцця абумоўлены як тыпам будовы іх яек, так і розным ладам жыцця зародкаў. У большасці жывёл зародак стадыю гаструлы праходзіць у яйкавых абалонках або ў целе маці; у некаторых гідроідаў гаструла - свабодная лічынка.
 
{{embryology-stub}}
{{biology-stub}}
 
{{Эмбрыягенез}}
 
[[Катэгорыя:Эмбрыялогія]]