Георг V (кароль Гановера): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч| | імя = Георг V Гановерскі | арыгінал імя = {{lang-de|Georg V.}} | выява = GeorgeVHannover.j...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:49, 19 ліпеня 2013

Георг V (ням.: Georg V.; 27 мая 1819, Берлін — 12 чэрвеня 1878, Парыж) — пяты і апошні кіруючы кароль Гановера з 1851 па 1866 гады. Член брытанскай каралеўскай сям'і, сын Эрнста Аўгуста, герцага Камберлендскага, унук Георга III і стрыечны брат каралевы Вікторыі.

Георг V Гановерскі
ням.: Georg V.
Сцяг5-ы кароль Гановера Сцяг
18 лістапада 1851 — 20 верасня 1866
Папярэднік Эрнст Аўгуст I
Пераемнік ліквідацыя дзяржавы
Нараджэнне 27 мая 1819(1819-05-27)
Берлін, Прусія
Смерць 12 чэрвеня 1878(1878-06-12) (59 гадоў)
Сцяг Францыі Парыж, Францыя
Месца пахавання
Род Гановерская
Бацька Эрнст Аўгуст I
Маці Фрыдэрыка Мекленбург-Стрэліцкая
Жонка Марыя Саксен-Альтэнбургская
Дзеці Эрнст Аўгуст II Гановерскі
Фрыдэрыка Гановерская
Марыя Гановерская
Дзейнасць палітык, кампазітар
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера кіраванне[1] і музыка[1]
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Падвязкі камандор ваеннага ордэна Марыі Тэрэзіі ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна Вялікая стужка ордэна Леапольда I ордэн Серафімаў ордэн Слана Order of the Wendish Crown Order of St. George Order of Ernst August II
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Берліне, атрымаў нямецкае выхаванне, дзяцінства яго прайшло ў Прусіі і Лондане. У 1833 годзе 14-гадовы прынц цалкам аслеп. Кавалер ордэна Падвязкі, дараванага яму дзядзькам Вільгельмам IV (1835). Пасля ўзыходжання яго бацькі на гановерскі прастол і скасавання асабістай уніі з Вялікабрытаніяй у 1837 годзе, нягледзячы на слепату, быў абвешчаны спадчыннікам прастола, хоць першапачаткова збіраўся адмовіцца ад яго. Пасля скону бацькі ў 1851 годзе стаў каралём Гановера і атрымаў у спадчыну таксама брытанскія тытулы (герцаг Камберлендскі і Тэвіятдэйлскі, граф Армаг у Ірландыі).

Адсутнасць зроку не замінала каралю весткі даволі актыўную палітыку, канфліктаваць з ландтагам, спрыяць развіццю прамысловасці. Ён заснаваў сталеліцейныя заводы, якія носяць імя Георга і яго жонкі Марыі, вакол іх вырас аднайменны горад (Георгсмарыенхютэ).

Падчас Аўстра-прускай вайны 1866 года прыняў бок Аўстрыі. Пруская армія акупавала Гановер, і неўзабаве ён быў анексаваны Прусіяй, а кароль зрынуты. Георг не прызнаў гэтага рашэння і эміграваў у Аўстрыю, а затым у Францыю. Памёр у Парыжы, пахаваны ў Вялікабрытаніі ў Віндзорскім палацы.

Сям'я

З 1843 года быў жанаты на Марыі Саксен-Альтэнбургскай (18181907). Дзеці:

Прамая лінія гановерскіх прынцаў існуе да цяперашняга часу.

Спасылкі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.