Розніца паміж версіямі "Спадарожнік (космас)"

няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{іншыя значэнні|Спадарожнік}} thumb|Спадарожнікі [[планета Марс|Марса [...')
 
{{іншыя значэнні|Спадарожнік}}
[[Выява:Phobos & Deimos full.gif|thumb|Спадарожнікі [[планета Марс|Марса]] [[Фобас]] і [[Дэймас]]]]
'''Спадарожнік''' — [[нябеснае цела]], якое абарачаецца па вызначанай траекторыі ([[арбіта|арбіце]]) вакол іншага аб'екта (напрыклад [[Планета|планеты]]) у [[Сусвет|касмічнай прасторы]], пад дзеяннем [[Гравітацыя|гравітацыі]]. Адрозніваюць [[Штучны спадарожнік ЗемліЗямлі|штучныя]] і натуральныя спадарожнікі.
 
Сярод астраномаў ёсць меркаванне, што спадарожнікам неабходна лічыць аб'ект, які абарачаецца вакол цэнтральнага цела ([[планета|планеты]], [[карлікавая планета|карлікавай планеты]] ці [[астэроід]]а) так, што [[Цэнтр мас|барыцэнтр]] сістэмы, які складаецца з гэтага аб'екта і цэнтральнага цела, знаходзіцца ўнутры цэнтральнага цела. Калі [[барыцэнтр]] знаходзіцца па-за цэнтральным целам, аб'ект не павінен лічыцца спадарожнікам, а павінен лічыцца кампанентам сістэмы, якая складаецца з дзвюх ці некалькіх планет (карлікавых планет, астэроідаў). Аднак, [[Міжнародны астранамічны саюз]] яшчэ не даў строга вызначэння спадарожніка, заяўляючы, што гэта будзе зроблена пазней<ref name="Pluto and the Developing Landscape of Our Solar System">[http://www.iau.org/public_press/themes/pluto/ Pluto and the Developing Landscape of Our Solar System]</ref>. У прыватнасці, МАС працягвае афіцыйна лічыць [[Харон, спадарожнік|Харон]] спадарожнікам [[Плутон, карлікавая планета|Плутона]].