Розніца паміж версіямі "Самалёт"

293 байты дададзена ,  7 гадоў таму
др (clean up, replaced: . → ., Вайсков → Ваенн, доследн → даследч (2), атэнцы → афіняне, ''' - → ''' —, Ў → У, выведк → разведк, нэт → нет, бэл using AWB)
Першыя спробы пабудаваць самалёт прадпрымаліся яшчэ ў [[XIX стагоддзе|дзевятнаццатым стагоддзі]], у прыватнасці, самалёт быў пабудаваны рускім інжынерам [[Мажайскі, Аляксандр Фёдаравіч|Мажайскім]]. Аднак ніводная з гэтых канструкцый не змагла падняцца ў паветра. Чыннікамі гэтага служылі: занадта высокая маса і непрыстасаванасць тагачасных рухавікоў ([[паравая машына|паравых машын]]) да ўмоў авіяцыі, у адсутнасці тэорыі палёту, у сувязі з чым самалёты будаваліся "наўздагад", у адсутнасці інжынернага досведу ў шматлікіх піянераў авіяцыі.
 
Першым самалётам, які змог самастойна адарвацца ад зямлі і здзейсніць гарызантальны палёт, стаў [[Флаер-1|"Флаер"]], пабудаваны братамі [[Райт, Орвіл|Орвілам]] і [[Райт, Уілбур|Уілбурам Райт]] у [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]. Першы палёт самалёта ў гісторыі адбыўся [[17 снежня]] [[1903]]-га года. "Флаер" пратрымаўся ў паветры 59 секунд і праляцеў 260 метраў. Стварэнне Райтаў было афіцыйна прызнана першым у свеце апаратам цяжэй паветра, які здзейсніў пілатаваны палёт з выкарыстаннем рухавіка.<ref name="WDL">{{cite web |url = http://www.wdl.org/en/item/11372/ |title = Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 |website = [[World Digital Library]] |date = 1903-12-17 |accessdate = 2013-07-21 }}</ref>
 
Іх апарат уяўляў сабой біплан тыпу "качка" - пілот месцаваўся на ніжнім крыле, руль кірунку ззаду, руль вышыні спераду. Двухланжэронныя крылы былі абабіты тонкім нябеленым муслінам. Рухавік "Флаера" быў чатырохтактны, са стартавай магутнасцю 16 конскіх сіл і важыў усяго (ці цэлых, калі ацэньваць з сучаснага пункта гледжання) 80 кілаграм.
48

правак