Анатоль Вольны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ілюстрацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Анатоль ВОЛЬНЫ''', сапр.: '''Анатоль Іўсцінавіч АЖГІРЭЙ''' ({{ДН|2|12|1902|19|11}}, ст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер {{МН|Пухавіцкі раён|у Пухавіцкім раёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|29|10|1937}}, {{МС|Мінск||}}, НКУС; Псеўданімы і крыптанім: ''А. В.''; ''Акша''; ''Алёша''; ''В.Анатолий''; ''Анатолий Вольный'') — беларускі [[паэт]], [[празаік]], [[драматург|кінадраматург]], [[журналіст]].
 
== Біяграфія ==
З сям'і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў [[БДУ]]. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб'яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымя». Член [[СП БССР]] (з 1934). Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. М.Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Мінску. Верагодна, рэпрэсаваны і сваякі А. Вольнага. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.12.1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Быў жанаты, гадаваў дзіця.