Фрыдрых Роберт Гельмерт: Розніца паміж версіямі

Навуковец-геадэзіст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Фрыдрых Роберт Гельмерт '''Фрыдрых Роберт Гельмерт''' ({{lang-de|Friedrich Robert Hel...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:12, 23 ліпеня 2013

Фрыдрых Роберт Гельмерт (ням.: Friedrich Robert Helmert; 31 ліпеня 1843, Фрайберг (Саксонія) - 15 чэрвеня 1917, Патсдам) — германскі навуковец-геадэзіст, замежны член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі Навук (1907), член Прускай Акадэміі навук, член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1905); за свае працы быў узнагароджаны некалькімі дзесяткамі нямецкіх і замежных ордэнаў.

Фрыдрых Роберт Гельмерт

Біяграфія

Фрыдрых Роберт Гельмерт нарадзіўся 31 ліпеня 1843 года ў Саксоніі ў горадзе Фрайберг.

Атрымаў адукацыю ў Дрэздэне і па заканчэнні курса політэхнікума ў 1863 годзе паступіў асістэнтам на саксонскую трыянгуляцыю. За сачыненне «Studien über rationelle Vermessungen» атрымаў ў 1868 годзе ступень доктара філасофіі і прызначаны назіральнікам у Гамбургскую абсерваторыю. Падчас працы ў абсерваторыі адкрыў месяцовы кратаэр, які ў цяперашні час носіць яго імя «Helmert».

У 1870 годзе быў прызначаны прафесарам геадэзіі ў Аахенскі політэхнічны інстытут.

З 1886 года займаў пасаду дырэктара прускага геадэзічнага інстытута ў горадзе Патсдаме і адначасова (з 1887) з'яўляўся прафесарам геадэзіі Берлінскага ўніверсітэта.