Хрысціянскае аб’яднанне беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: шаблон using AWB (7794)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Хрысціянскае аб'яднанне беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі''' (ХАБР, арыгінальн. Хрысьціянскае аб'еднаньне беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі; United Christian Byelorussian Workers in Great Britain, UChBW) — беларуская арганізацыя ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]].
 
ХАБР быў запачаткаваны на арганізацыйным сходзе ў [[Лондан]]е 15 сакавіка [[1948]] г. Арганізацыя задумвалася як згуртаванне «прафэсійных хаўрусаў беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі». У сваёй палітычнай дзейнасці арыентавалася на прыхільнікаў [[БЦР|Беларускай цэнтральнай рады]], напачатку дзейнасці канкурыравала з [[ЗБВБ]]. Друкаваны орган — часопіс «[[Аб'еднаньне]]».
 
I з'езд ХАБР адбыўся [[26 снежня]] 1948 г. ў Лондане. На ім быў прыняты Статут арганізацыі. Галоўнымі задачамі ХАБР сталі дапамога членам у сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі, культурна-асветная праца сярод беларускіх эмігрантаў, павышэнне іх нацыянальнай свядомасці, захаванне «дэмакратычна хрысьціянскіх прынцыпаў у беларускім грамадзкім жыцьці на чужыне». Абраны выканаўчы орган ХАБР — Галоўная ўправа (першы старшыня — [[Барыс Суравы]], сакратар — [[Юры Весялкоўскі]]). Арганізацыя мела 3 акруговыя цэнтры: Ланкашыр, Ёркшыр, Лондан. У 1952 г. пачаў дзейнічаць Дом ХАБР у Лондане.