Славянскі Базар у Віцебску: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 62:
 
Фестываль 2013 адзначыўся таксама скандалам звязаным з прымусам выканаўцаў спяваць пад фанаграмму падчас цырымоніі адкрыцця, што вызвала пэўную хвалю абурэння ад расійскіх поп-выканаўцаў<ref>{{cite web|url=http://euroradio.by/na-slavyanskim-bazary-artystau-prymusili-spyavac-pad-fanagrammu-videa|title=На “Славянскім базары” артыстаў прымусілі спяваць пад фанаграму|accessdate=July 23, 2013}}</ref>.
 
==Сымболіка фестывалю==
 
Згодна з афіцыйным тлумачэннем Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пазіцыяніруе сябе як "доўгатэрміновая, буйнамаштабная, міждзяржаўная культурная акцыя [[Саюзная Дзяржава|Саюза Расіі і Беларусі]], якая арыентавана на аб'яднанне шматнацыянальных творчых сіл, усяго самага каштоўнага, чым славіцца кожная з нацыянальных культур, на ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне розных культур, духоўнае яднанне народаў свету, стварэнне мірнай супольнасці. Фестываль мае адкрыты масавы характар, спрыяе адраджэнню і развіццю мастацкай культуры і мастацтва ў цэлым". Фэст закліканы падтрымліваць маладыя таленты і наватарства ў мастацтве.
 
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» мае свой фестывальны знак (лагатып), фестывальны дэвіз, фестывальны сцяг, фестывальныя прызы і дыпломы. Фэставы знак (лагатып) уяўляе сабою графічны малюнак кветкі [[васілёк|васілька]] (традыцыйнага для [[славянскія краіны|славянскіх краін]]), размешчанага на нотным стане. На лінейках нотнага стана, сімвалізуючых музычныя кірункі ў мастацтве, размяшчаецца славесны лагатып «Славянскі базар у Віцебску» на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Назва фэстывалю паўтараецца на [[руская мова|рускай]] і [[англійская мова|англійскай мовах]], размяшчаючыся па крузе вакол фестывальнага знака.
Фестывальны сцяг уяўляе сабою палатно белага колеру са шматколерным фэставым знакам у цэнтры.
 
Дэвізам фестывалю з'яўляецца заклік «Праз мастацтва — да міру і узаемапаразумення!» У гэтым дэвізе складзены асноватворныя ідэі фестывалю. Гэта зварот да ўсіх удзельнікаў фестывалю, заклік да міру, прыгажосці, гармоніі і дасканаласці<ref>{{cite web|url=http://festival.vitebsk.by/ru/festival/symb|title=Сымболіка «Славянскага базара» |accessdate=July 23, 2013}}{{ref-ru}}</ref>.
 
{{зноскі}}