Ян Сакалоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Вялікае княства Літоўскае → Вялікае Княства Літоўскае, моваў → моў, Ў → У, на Украіне → ва Украіне using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ян (Іван) САКАЛОЎСКІ''' (? — пасля 1651) — удзельнік казацка-сялянскага руху на [[Украіна|Украіне]] і [[Беларусь|Беларусі]], [[Казакі|казацкі]] палкоўнік, «кастырскі [[гетман]]».
 
Паходзіў з беларускай праваслаўнай [[Шляхта|шляхты]]. Пасля разгортвання паўстання [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]] ва Украіне далучыўся да казакоў. У ліпені [[1648 ]]г. на чале казацкага загону прымаў удзел у барацьбе з атрадамі шляхты [[ВКЛ]] у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім]] [[павет]]ах. Прымаў удзел у авалоданні казакамі [[Мазыр]]ом. У жніўні 1648 г. на чале 2-тысячнага палка рушыў на [[Слуцк]]. Пасля няўдалых перамоў з камендантам горада Янам Сасноўскім і прадстаўнікамі слуцкага праваслаўнага духавенства і мяшчан, паспрабаваў узяць горад штурмам. Няўдалыя спробы авалодаць горадам прымусілі палкоўніка перайсці да [[Аблога|аблогі]] горада, на дапамогу Я. Сакалоўскаму таксама быў накіраваны атрад казакоў, які, аднак, быў разбіты па дарозе. У ноч з 28 на 29 жніўня 1648 г. у [[Слуцк]] патаемна ўвайшлі 6 [[Харугва, войска|харугваў]] войска ВКЛ, пасля чаго перавага сіл аказалася не на баку казакоў. Сакалоўскі быў цяжка паранены і вымушаны зняць аблогу са Слуцка. У [[1649 ]] г. удзельнічаў у перамовах казацкага кіраўніцтва з расійскім паслом К. Ункоўскім.
 
У [[1651 ]] г. страціў пасаду «кастырскага гетмана», далейшы лёс невядомы.
 
== Літаратура ==
* ''Чаропка Станіслаў.'' Сакалоўскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. — Мн.,2006. — С. 536.
* ''Мицик Юрій.'' Ян Соколовський // Полководці Війська Запорозького. — Київ, 2004.— Кн.2
 
{{Няма катэгорый}}
 
{{DEFAULTSORT:Сакалоўскі Ян}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі казацка-сялянскай вайны, 1648-1651]]