Аб’еднаньне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Аб'еднаньне»''' — штоквартальны [[часопіс]], які выдаваўся ў [[Лондан]]е ў 1948—1966(?) Хрысціянскім аб'яднаннем беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі. Паводле вызначэння рэдакцыі — «антыкамуністычнае перыядычнае англа-беларускае выданне». Змяшчаў матэрыялы на [[беларуская мова|беларускай]] і англійскай мовах. Заснавальнік і рэдактар А. Варава.
 
Распаўсюджваўся сярод беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, [[ЗША]], [[аўстралія|Аўстраліі]], [[Канада|Канадзе]]. Змяшчаў даследаванні і архіўныя матэрыялы па гісторыі і культуры Беларусі, весткі з жыцця эмігрантаў, вёў палеміку з афіцыйнымі савецкімі выданнямі па пытаннях нацыянальнай палітыкі, ідэалогіі. Падтрымліваў ідэі і дэкларацыі [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]] (БЦР) і 2-га Усебеларускага кангрэса (1944).
 
Сярод аўтараў В. і Р. Астроўскія, А. Варава, [[Юрый Жывіца|Ю. Жывіца]], А. Салавей.