Радаслаў Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Радаслаў Казіміравіч АСТРОЎСКІ''' ({{ДН|6|11|1887|25|10}}, фальв. Заполле Слуцкага пав. Мінскай губ. — {{ДС|17|10|1976}}, [[ЗША]]; Псеўданімы: ''Эра''; ''Kalush V.'') — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, арганізатар Слуцкай беларускай гімназіі (1917), удзельнік слуцкага паўстання (1920), дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924—1936), у 1943 абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.
 
== Біяграфія ==
За ўдзел у рэвалюцыі [[1905]]—[[1907]] выключаны са [[Слуцкая гімназія|Слуцкай гімназіі]]. У [[1908]] паступіў на матэматычны факультэт [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Як удзельнік рэвалюцыйных хваляванняў ў лют. [[1911]] арыштаваны. Быў зняволены ў турмах Пецярбурга і Пскова. Пасля вызвалення жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам паліцыі. Аднавіўся ва ўніверсітэце ў сак. [[1912]], у студзені [[1913]] перавёўся ў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт і скончыў там фізіка-матэматычны факультэт (1913). Працаваў настаўнікам у Чанстахове ([[Польшча]]) і [[Мінск]]у; у 1915-17 выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Палітычны дзеяч у Слуцку і [[Менск]]у (1917—1918). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 — камісар Часовага ўрада па Слуцкім павеце; арганізатар і дырэктар Слуцкай беларускай гімназіі (вер. 1917). Выступаў супраць [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]]. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (Мінск, снеж. 1917). Выступаў у прэсе за ідэю незалежнасці Беларусі.