Якаб Штэйнер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' thumb|Якаб Штэйнер '''Якаб Штэйнер''' ({{lang-de|Jakob Steiner}}, {{ДН|18|3|1796}}, Уцэнедорф блі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:13, 24 ліпеня 2013

Якаб Штэйнер (ням.: Jakob Steiner, 18 сакавіка 1796, Уцэнедорф блізу Залатурн, Швейцарыя - 1 красавіка 1863, Берн) — швейцарскі матэматык, заснавальнік сінтэтычнай геаметрыі крывых ліній і паверхняў 2-га і вышэйшых парадкаў.

Якаб Штэйнер

Атрымаў адукацыю ў Іфертэне у Песталоці, у 1818 годзе паступіў у Гейдэльбергскі ўніверсітэт.

Скончыўшы там адукацыю, у 1821, паступіў у Берліне настаўнікам у прыватны інстытут Пламана.

З 1825 па 1835-ы гады быў настаўнікам матэматыкі ў Берлінскім гарадскім прамысловым вучылішчы.

З 1835 годзе пачаў выкладанне ў Берлінскім універсітэце ў якасці экстраардынарнага прафесара матэматыкі.

У 1834 г. быў абраны членам Берлінскай акадэміі навук.

Паміраючы ў 1863 годзе ў Берне, ён завяшчаў 8000 талераў Берлінскай акадэміі навук для прэміі за сачыненні па сінтэтычнай геаметрыі.

Яго ўласныя работы па геаметрыі (часткай змешчаныя ў розных навуковых часопісах, часткай тыя, што засталіся ў рукапісах), а таксама яго лекцыі ў Берлінскім універсітэце паслужылі падставай для выдання ў 1867 г. кнігі пад загалоўкам: «Jacob Steiner's Vorlesungen über Syntetische Geometrie, bearbeitet von Geiser und Schröter».

Усе яго творы («Gesammelte Werke von Jacob Steiner») выдадзены Веерштрасам у Берліне ў 1881-1882 гг.