Славянскі Базар у Віцебску: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 5:
|Дата = ліпень кожнага года
|Месца= [[Віцебск]]
|ГодаГод = з 1992
|Жанр = [[поп]], [[фольк]], [[фольк-рок]]
|Сайт = [http://festival.vitebsk.by/ festival.vitebsk.by]
Радок 71:
 
Дэвізам фестывалю з'яўляецца заклік «Праз мастацтва — да міру і узаемапаразумення!» У гэтым дэвізе складзены асноватворныя ідэі фестывалю. Гэта зварот да ўсіх удзельнікаў фестывалю, заклік да міру, прыгажосці, гармоніі і дасканаласці<ref>{{cite web|url=http://festival.vitebsk.by/ru/festival/symb|title=Сымболіка «Славянскага базара» |accessdate=July 23, 2013}}{{ref-ru}}</ref>.
 
==Праграма і фармат фестывалю==
 
===Культурная праграма===
Праграма і фармат фестывалю зведалі некалькі трансфрамацый за час існавання мерапрыемства, але некаторыя элементы захоўваліся пастаянна і зрабіліся традыцыйнымі.
Да традыцыйных элементаў фестывалю варта аднесці ўрачыстыя адкрыццё і закрыццё фестывалю. Звычайна афіцыйныя мерапрыемствы пачынаюцца з прэс-канферэнцыі кіраўніцтва фестывалю і скончваюцца вялікім канцэртам адкрыцця ў [[Летні амфітэатр|Летнім амфітэатры]] Віцебска. Адметнай рысай канцэртаў адкрыцця і закрыцця з'яўляецца наяўнасць адразу трох вядучых, якія прадстаўляюць тры краіны-заснаваліцы "Славянскага базара". Першы фестываль адкрывалі тры жанчыны: [[Зінаіда Бандарэнка]] з Беларусі, Святлана Маргунова з Расіі і В. Вівласенка з Украіны. З 1993 года ў тройцы вядучых з'явілася [[Алена Спірыдовіч]], якая з тых часоў з'яўляецца нязменнай вядучай мерапрыемстваў у Летнім амфітэатры ад Беларусі. Традыцыйным з'яўляецца і прывітанне ўсім гледачам, якое паўтараецца на беларускай, рускай і [[украінская мова|ўкраінскай мовах]].
 
Да 2013 года на фестывалі праводзіліся так званыя дні культуры краін-заснавальніц "Славянскага базара". Звычайна ў гэтыя дні праводзілся выставы, прэзентацыі, іншыя мерапрыемствы прысвечаныя культурным з'явам і жыццю Беларусі, Расіі ці Украіны. Фіналам кожнага дня культуры быў канцэрт майстроў культуры кожнай краіны.
З пачатку 2000-х гадоў пачынае назірацца своеасаблівая праява абыякавасці да адмыслованга культурнага дня з боку ўкраінскай дэлегацыі. У асноўным гэта было звязана з недахопамі ў фінансаванні і невялікай папулярнасцю фестывалю ва Ўкраіне. У 2006 годзе прыезд украінскай дэлегацыі, як і правядзенне мерапрыемстваў прысвечаных дню ўкраінскай культуры падчас фэста, выклікаў шмат сумневаў і пытанняў. Гэта было звязана са зменамі ва ўкраінскім заканадаўстве, якое датычылася, між іншым, і арганізацыі фінансавання ўдзелу ўкраінскай дэлегацыі<ref>{{cite web|url=http://nn.by/?c=ar&i=2413|title=«Славянскі базар» пройдзе без Украіны?|accessdate=July 24, 2013}}{{ref-ua}}</ref>. У выніку дзень украінскай культуры на "Славянскім Базары" быў праведзены<ref>{{cite web|url=http://nn.by/?c=ar&i=2642|title=На «Славянскім базары» ўсё-такі будзе дзень Украіны|accessdate=July 24, 2013}}</ref>, але негатыўная тэндэнцыі ў дадзеным напрамку захаваліся, што імаверна было адным з чыннікаў скасавання дней культуры ў 2013 годзе.
 
У першыя гады свайго існавання, фестывальнае кіраўніцтва не абмяжоўвался правядзеннем дзён культур толькі трох краін. У 1994 годзе ўпершыню прайшлі дні польскай і балгарскай культр (за выключеннем канцэртаў майстроў культуры). У 2002 годзе быў арганізаваны дзень культуры Балканскіх краін. Але гэта так і не зрабілася традыцыяй падчас фэста. Сама насычанымі мерапрыемстваімі застваліся беларускі і расійскі дні. З 2006 года на фестывалі з'явіўся дзень Саюзнай Дзяржавы, які ў 2013 годзе замяніў скасаваныя дні культуры трох краін.
 
Дастатковую папулярнасць падчас фестывалю набылі сольныя канцэрты поп-спевакоў. З сярэдзіны 2000-х гадоў яны зрабіліся асноўнай крыніцай прыбытку для "Славянскага базара", бо збіраюць вялікую колькасць гледачоў. Зборы с канцэртаў былі настолкі вялікімі, што ў 2008 годзе віцэ-прэм'ер [[Аляксандр Мікалаевіч Косінец|Аляксандр Косінец]] прапанаваў вывесці фестываль на [[самаакупнасць]]<ref>{{cite web|url=http://www.belta.by/ru/all_news/culture?id=245739|title=Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» мусіць стаць самаакупным праектам|accessdate=July 24, 2013}}{{ref-ru}}</ref>. У той жа час факт звышпрысутнасці расійскай [[поп-культура|поп-культуры]] на "Славянскім базары" зрабіўся аб'ектам крытыкі ў адрас арганізатараў фестывалю<ref>{{cite web|url=http://nn.by/?c=ar&i=57216|title=Сяргей Будкін: «Няхай жыве «Славянскі базар»!|accessdate=July 24, 2013}}</ref>. Да поп-культурных традыцыйных з'яў можна аднесці і адмысловыя прэс-канферэнцыі "Зорны Час" - сутрэчы журналістаў з дзеячамі тэатра і кіно.
 
Таксама ва ўсе фестывальныя дні ў Віцебску праводзіцца шмат культурных імпрэз: кіна- і тэатральныя прэм'еры, мастацкія выставы, фестывалі народнай творчасці, працуюць разнастайныя кірмашы. З самага заснавання фестывалю, працуе "Горад Майстроў" - адмысловы кірмаш народных рамёстваў.
 
Змянялася таксама і колькасць дзён адведзеных для правядзення фестывалю. На самым пачатку фэст доўжыўся не болей за 4 дні, ў той час як у другой палове 2000-х гадоў колькасць фестывальных дзён дасягала 8 і болей. У 2013 годзе арганізатары вырашылі паменшыць колькасць дзён ізноў да пачатковых чатырох дзеля павялічэння якасці фестывалю.
 
===Конкурс маладых выканаўцаў===
 
{{зноскі}}