Гемадынаміка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гемадынаміка''' — рух крыві па сасудах, які ўзнікае з прычыны рознасці гідрастаты...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:53, 25 ліпеня 2013

Гемадынаміка — рух крыві па сасудах, які ўзнікае з прычыны рознасці гідрастатычнага ціску ў розных участках сасудзістай сістэмы. Рознасць ціскаў забяспечваецца нагнятальнай функцыяй сэрца, якое выкідвае ў сасудзістую сістэму пры кожным скарачэнні ў чалавека 60-70 мл крыві, што складае ў стане спакою 4,5-5 л/хв. Гэтая велічыня - хвілінны аб'ём сэрца, або сардэчны выкід, - найважнейшы паказчык функцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы; падчас цягліцавай працы яна можа дасягаць 20-25 л/хв.