Гемалімфа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гемалімфа''' — вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і ў міжклеткавых поласцях многіх бесхр...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гемалімфа''' — вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і ў міжклеткавых поласцях многіх [[бесхрыбетныя|бесхрыбетных]] ([[членістаногія|членістаногіх]], [[малюскі|малюскаў]]), якія маюць незамкнутую сістэму [[кровазварот]]у. Яна выконвае тыя ж функцыі, што [[кроў]] і [[лімфа]] у жывёл з замкнёнай [[крывяносная сістэма|крывяноснай сістэмай]] (некаторыя чарвякі, пазваночныя): ажыццяўляе транспарт [[кісларод]]у і [[вуглякіслы газ|вуглякіслага газу]], пажыўных рэчываў і прадуктаў вылучэння. Гемалімфа багатая [[арганічныя рэчывы|арганічнымі рэчывамі]], у тым ліку [[бялкі|бялкамі]], часта ўтрымлівае дыхальныя пігменты ([[гемацыянін]] і [[гемаглабін]]). У склад гемалімфы ўваходзяць таксама клеткавыя элементы, якія адрозніваюцца па будове функцыі (фагацыты, экскрэторныя клеткі, у некаторых выпадках — [[эрытрацыты]]).
 
[[Катэгорыя:Злучальная тканка]]