Гемацытабласт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гемацытабласт''' — адна з формаў крывятворных клетак у пазваночных жывёл ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Гемацытабласт''' — адна з формаў крывятворных клетак у [[пазваночныя|пазваночных жывёл]] і чалавека. Паводле тэорыі паходжання розных крывяных элементаў з клетак аднаго тыпу, з гематабластаў утвараюцца [[эрытрацыты]], [[лейкацыты]], і мегакарыёцыты. Цытаплазма гемацытабластаў з'яўляецца базафільнай з-за высокай канцэнтрацыі ў ёй рыбануклеінавай кіслаты. Часам у цытаплазме гематабластаў сустракаюцца азурафільныя зернейкі ці ніткі. Гематацытабласт узнікае з мезенхімнай клеткі. На ранніх стадыях развіцця зародка пазваночных гемацытабласты знаходзяцца ў сасудах жаўточнага поля (першасныя гемацытабласты). На позніх стадыях і ў дарослых арганізмаў гемацытабласты сканцэнтраваны ў крывятворных органах (другасныя гемацытабласты); у чалавека — у [[касцявы мозг|касцявым мазгу]] і лімфоідных органах крыватвору. Гемацытабласты здольныя дзяліцца шляхам [[мітоз]]у.
 
[[Катэгорыя:Клеткі крыві]]