Канстанцін Барысавіч Езавітаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Нарадзіўся ў сям'і кадравага афіцэра. У 1916 скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдатаў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намеснікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камендантам Мінска. За ўдзел у працы Першага Усебеларускага кангрэса і дзейнасць па стварэнні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.
 
Пасля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камендантам МенскаМінска і МенскагаМінскага гарнізона. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэнні [[БНР]], уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).
У 1919-1920 гадах быў кіраўніком [[Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]]. Наладзіў дыпламатычныя стасункі беларускага ўрада з урадамі Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, звяртаўся з просьбай аб ваеннай дапамозе да ўрада ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]. У маі 1920 «''за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі''» атрымаў званне генерал-маёра.
 
У 1921-1944 гадах жыў у Латвіі (у [[Рыга|Рызе]]), узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намеснікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Пражскай і Берлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газету «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі ў 1924, 1930, 1933 і 1935.
 
У Другую сусветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад [[БЦР|Беларускай Цэнтральнай Рады]], у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы [[СМЕРШ]] у красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай версіі, памёр пад час следства ад сухотаў і дыстрафіі 23 мая 1946, па іншых звестках расстраляны.
 
Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]].